Беларуская Служба

Польскі пасол у Багдадзе вярнуўся ў Польшчу

08.01.2020 10:03
Сёння ноччу Іран абстраляў дзве амерыканскія ваенныя базы ў Іраку.
    .
Міністр замежных спраў Яцэк Чапутовіч.PAP/Piotr Nowak

Міністр замежных спраў Яцэк Чапутовіч (Jacek Czaputowicz) паведаміў, што пасол Польшчы ў Іраку пакінуў гэтую краіну і вярнуўся ў Польшчу. Сёння ноччу Іран абстраляў дзве амерыканскія ваенныя базы ў Іраку – „Аль Асад” і „Ірбіль”.

Кіраўнік польскай дыпламатыі заявіў, што пасол Беата Пэнкса (Beata Pęksa) пакінула Багдад па просьбе брытанскага дыппрадстаўніцтва.

- У Багдадзе сітуацыя такая, што польскія дыпламаты працуюць у будынку брытанскага дыпламатычнага прадстаўніцтва, якое гарантуе ім бяспеку. Па просьбе брытанцаў амбасадар Бэата Пэнкса пакінула тэрытпорыю Іраку і цяпер яна ўжо знаходзіцца ў Польшчы.

Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы паведаміла, што польскія жаўнеры, якія служаць на тэрыторыі Іраку, не пацярпелі ў выніку абстрэлу амерыканскіх базаў.

Паводле Мінабароны ЗША, Іран запусціў больш за дзесяць балістычных ракет, якія ўпалі на ваенныя базы „Аль Асад” і „Ірбіль”. Пентагон ацэньвае страты. Прадстаўніца Белага дома Стэфані Грышам заявіла, што Дональд Трамп адсочвае сітуацыю і неўзабаве выступіць з прамовай.

Пасля атакі Ірана на амерыканскія ваенныя базы і Іраку сусветныя цэны на нафту выраслі да больш за 70 долараў за барэль. Эксперты чакаюць падзення коштаў на акцыі на біржах.

аз