Беларуская Служба

Польскія лекары навучыліся лячыць рак новым метадам

17.02.2020 12:44
Другая аперацыя ў краіне прайшла паспяхова, пацыент вярнуўся здаровы дадому.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by PublicDomainPictures from Pixabay/CC0

Лекары з Нацыянальнага інстытуту анкалогіі ў Глівіцэ дасягнулі сапраўднага поспеху. Пацыент, які хварэў на лімфому ды праходзіў сучасную тэрапію па метаду CAR-T клетак, некалькі тыдняў таму вярнуўся здаровы дадому.

Лячэнне прайшло, як планавалася, – заявіў загадчык клінікі трансплантацыі касцявога мозгу і анкагематалогіі прафесар Севасцьян Гібель.

- Пацыентка ўжо ўдома, пачуваецца добра. Усё працэдуру яна прайшла бяспечна, мы верым, што яна выздаравела, але спатрэбіцца яшчэ час, каб усё праверыць.

Методыка CAR-T клетак палягае на выкарыстанні клетак пацыента для барацьбы з ракам. Дадзеная тэхналогія лічыцца найбольш прасунутай ды сучаснай формай імунатэрапіі, то бок выкарыстання ўласных сілаў арганізма для змагання са злаякаснай пухлінай. З крыві пацыента лекары бяруць імунныя клеткі – лімфацыты. Потым іх перапраграмоўваюць так, каб яны маглі ідэнтыфікаваць рак, на які хварэе пацыент.

Гэта была другая такая працэдура ў Польшчы і трэцяя ў Цэнтральнай Еўропе.

ПР/юл