Лідары чалецкіх краін дамовіліся ў справе падзелу бюджэту і фонду адбудовы пасля каранавіруса. Кампраміс удалося дасягнуць на пяты дзень перамоваў у Брусэлі. Бюджэт прыняты на бліжэйшыя сем гадоў.
Прэм’ер Матэвуш Маравецкі сказаў, што еўразвязаўскі бюджэт утрымлівае карысныя для Польшчы інвестыцыйныя ўмовы ў рамках фонду справядлівай энергетычнай трансфармацыі.
Польскі прэм’ер-міністр падкрэсліў, што Польшча не павінна заяўляць пра энергетычную нейтральнасць да 2050 году:
-За апошнія дні мы дабіліся яшчэ лепшых умоваў, чым Еўракамісія прапанавала на пачатку. Гэта магчымасць выкарыстання адразу 50% сродкаў без адначасовага абавязку рэалізоўваць кліматычныя мэты да 2050 году. То бок гэта падтрыманне нашага рашэння са снежня мінулага году.
Старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен адзначыла, што лідары «вялі перамовы чатыры доўгія дні і ночы, больш за 90 гадзін, але было варта».
-Адбудова Еўропы будзе зялёнай. Новы бюджэт узмоцніць Еўрапейскі зялёны лад. Прыспешыць працэс лічбавання еўрапейскай гаспадаркі, – падкрэсліла старшыня камісіі.
Агульная вартасць пагаднення ў справе будучых фінансаў ЕЗ – гэта 1,8 трыльёны еўра. Урсула фон дэр Ляен аднак прызнала, што падчас перамоваў велічыня некалькіх абшараў, у тым ліку праграм па ахове здароўя, былі абмежаваныя ў выніку канчатковага рашэння.
ав