Украінскія ўлады вырашылі замарозіць усе кантакты з Белаурссю. Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Украіны Дзмітры Кулеба.
- Украіна паставіла дыялог з Беларуссю на паўзу. Мы сочым за развіццём сітуацыі. Калі мы пераканаліся ў тым, што гэтыя кантакты не будуць несці рэпутацыйных, маральных ды этычных страт для Украіны, яны будуць адноўленыя.
Таксама замарожваюцца кантакты паміж прэзідэнтамі. Важна тое, што Украіна зачыняе межы ў абароне ад каранавірусу, але зробіць выключэнне для грамадзянаў Беларусі, якім патрэбная «абарона» ад пераследу. Пра гэта напісаў прэмʼер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль у сваім фэйсбуку.
юл