Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Тысячы жанчын выйшлі на вуліцы беларускіх гарадоў

05.09.2020 17:34
Жаночыя маршы адбыліся ў Гродне, Гомлі, Наваполацку, Мінску
   .
Жаночы марш у Мінску.EPA/STRINGER Dostawca: PAP/EPA

Стыхійныя мірныя акцыі пратэсту сёння прайшлі ў розных гарадах Беларусі. Адной з галоўных акцый стаў «Жаночы марш міру».  Самы буйны марш прайшоў ў сталіцы.

Спачатку каля 1000 дзяўчат і жанчын сабраліся каля Камароўкі. Сабраныя ўзнялі сцягі, плакаты, скандавалі лозунгі: «Верым, можам, пераможам», «Гэта наш горад», «Кветкі лепш за кулі».

Многія ўдзельніцы маршу прыйшлі з маляванымі і плюшавымі пандамі, каб падтрымаць затрыманых супрацоўнікаў ІТ-кампаніі PandaDoc, супраць якіх пачатая крымінальная справа.

Да жанчын ня раз падыходзілі міліцыянты з заклікам разысціся. Таксама не абышлося без правакацыі з боку прыхільнікаў Лукашэнкі.

Да натоўпу дзяўчат падышла жанчына, якая пачала казаць, што ў Беларусі мір дзякуючы Лукашэнку і што пратэстоўцы хочуць вайны. Натоўп у адказ пачаў скандаваць «Сабачку!», «Ганьба».

Потым каля 10 тысяч жанчын калонай прайшлі па цэнтральных вуліцах Мінску да Плошчы Незалежнасці, каб паказаць сваю нязгоду з палітыкай уладаў, гаворыць удзельніца Юля.

- Было вельмі шмат прыгожых жанчын з кветкамі, сцягамі, плакатамі, лозунгамі. Таму што, немагчыма пакідаць так як ёсць сітуацыю. Патрэбна выходзіць і паказваць нашу нязгоду. Ёсць вельмі моцная салідарнасць.

Беларускія жанчыны параілі Лукашэнку скаштаваць пуцінскай гарбаты. Маршы жанчын прайшлі абсалютна мірна. Пры канцы дэманстрацыі ўлады вывялі АМАП супраць жанчын.

юл