Беларуская Служба

У Еўрапейскім парламенце прайшла дэбата на тэму сітуацыі ў Беларусі і Расіі

15.09.2020 14:29
У сваю чаргу паслязаўтра еўрадэпутаты павінны прыняць рэзалюцыю ў гэтай справе.
Еўрапейскі парламентPAP/EPA/Francisco Seco / POOL

Сёння палітыкі размаўлялі аб тым, якім павінен быць адказ ЕЗ на парушэнне правоў чалавека ў Беларусі, а таксама аб тым, што супольнасць павінна зрабіць у адказ спробы атручэння Навальнага.

Еўрадэпутатка Анна Фатыга ад «Права і справядлівасці», якая выступіла ад імя кансерватыўнай групы, назвала Аляксандра Лукашэнку ўзурпатарам:

-Узурпатар прэзідэнцкай улады ў Беларусі гатовы ахвяраваць суверэнітэтам сваёй краіны ўзамен за крамлёўскія гарантыі існавання сваёй улады. Мы патрабуем тэрміновага спынення насілля, вызвалення ўсіх палітзняволеных, вызначэння новых выбараў, згодна з воляй народу. Ад Расіі – стрымання падтрымкі ўзурпатара.

Еўрадэпутат Анджэй Галіцкі з «Грамадзянскай платформы» выказаўся за шырокія санкцыі супраць прадстаўнікоў рэжыму ў Мінску. Ён сказаў, што беларускае грамадства чакае справядлівасці:

-Яно не атрымае яго дома, калі будуць прымяняцца катаванні, арышты – гэта парадак дня. Але ў нас ёсць інструмент. У мяне ёсць спіс з 650 супрацоўнікаў АМАП і міліцыі. У канцы жніўня ім была прысуджана вялікая грашовая прэмія. Іх трэба ўнесці ў санкцыйны спіс. Іх імёны павінны быць вядомыя грамадскасці.

У цяперашні час краіны ЕЗ працуюць над санкцыйным спісам. Першапачаткова ў яго былі ўнесеныя 40 чалавек, якім будзе забаронены ўезд у ЕЗ і будуць заблакаваныя актывы ў Еўропе. Санкцыі павінны быць адкрытымі, а гэта значыць, што ў спіс можа быць дададзена больш людзей.

Кіраўнік дыпламатыі ЕЗ Жазэп Барэль падчас дэбатаў у Еўрапарламенце заявіў, што санкцыі павінны быць узгоднены не пазней за наступны тыдзень, перад самітам ЕЗ.

ав