Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

ЕЗ уводзіць санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў

02.10.2020 07:00
Еўрапейскія абмежаванні закрануць адказных за фальсіфікацыю выбараў і рэпрэсіі.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/OLIVIER HOSLET / POOL Dostawca: PAP/EPA

2 кастрычніка Еўразвяз накладзе санкцыі на 40 афіцыйных асоб Беларусі, адказных за фальсіфікацыю выбараў і рэпрэсіі. Пра гэта заявіў кіраўнік Еўрарады Шарль Мішэль на прэс-канферэнцыі па выніках першага дня саміту ЕЗ у Бруселі, які пачаўся ў чацвер.

- Мы вырашылі рэалізаваць санкцыі, якія мы ўзгаднілі ў жніўні. Гэта азначае, што пісьмовай працэдурай будзе рэалізаваны чорны спіс з прыкладна 40 імёнаў. Я падкрэсліваю, што мы лічым, што беларускі народ мае права самастойна вырашаць сваю будучыню. Мы таксама будзем прыкладаць намаганні, каб падтрымліваць важныя каштоўнасці, як свабода слова, незалежную прэсу і грамадзянскую супольнасць.

Лукашэнка не ўвайшоў у санкцыйны спіс. Паводле словаў французскага прэзідэнта Эмануэля Макрона гэта зроблена, каб не падарваць патрабаванне Бруселю пачаць дыялог з апазіцыяй пры пасярэдніцтве АБСЕ.

- Што да Беларусі, мы змаглі ўрэшце прыняць санкцыі супраць адказных за выбарчыя фальсіфікацыі ды рэпрэсіі. Гэтыя меры неабходныя. Пры гэтым мы працягваем заклікаць улады Беларусі прыняць пасярэдніцтва з боку АБСЭ і прызнаць грамадзянскую супольнасць і апазіцыю, пагадзіцца на мірную перадачу ўлады.

Санкцыі пачнуць дзейнічаць праз месяц.

юл