Прэс-сакратар польскага ўрада заклікаў грамадзянаў выконваць эпідэмічныя абмежаванні. У інтэрв’ю Першай праграме грамадскага Польскага радыё Пётр Мюлер(Piotr Müller) нагадаў пра палітыку „нулявой талерантнасці да парушэнняў санітарных нормаў”, уведзеную Міністэрствам аховы здароўя. Ён папярэдзіў, што штраф за адсутнасць маскі на твары будзе высокім.
Пётр Мюлер таксама заявіў, што ўрад аналізуе магчымасць увядзення чарговых абмежаванняў:
- Гаворка ідзе, перш за ўсё, пра рознага роду мерапрыемствы і публічныя месцы. Цяпер мы ўвялі абмежаванні па колькасці ўдзельнікаў мерапрыемстваў і абавязак насіць маску. Аднак мы разглядаем таксама магчымасць увядзення іншых лімітаў, каб людзі не збіраліся ў адным месцы.
Рашэнне па гэтай справе прыме ўрадавая група крызіснага рэагавання. Пра любыя новыя абмежаванні заўтра павінен паведаміць прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі.
Нагадваем, учора санітарныя нормы, якія да гэтай пары дзейнічалі ў гэтак званай жоўтай эпідэмічнай зоне, былі пашыраны на тэрыторыю ўсяе Польшчы. З заўтрашняга дня абавязак насіць маску, якая закрывае нос і рот, будзе дзейнічаць таксама на адкрытым паветры.
Учора былі зафіксаваныя 4 280 новыя выпадкі заражэння каранавірусам. За суткі ад COVID-19 памерлі 76 чалавекі. Выздаравелі 1 144 асобы.
аз