Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Еўразвяз працуе над супольным планам барацьбы з эпідэміяй

10.10.2020 09:13
Паводле неафіцыйнай інфармацыі з Бруселя, краіны ЕЗ наблізіліся да пагаднення аб каардынацыі мер у дачыненні да пандэміі.
Ілюстрацыйны здымакPA/MADS CLAUS RASMUSSEN DENMARK OUT Dostawca: PAP/EPA

Сярод іх сістэма пазначэння ўзроўняў эпідэміі і сумесны аналіз дадзеных пра хваробу. Няма адзінага меркавання што да каранціну.

Паколькі пандэмія зноў набірае абароты ў Еўропе, кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў ЕЗ будуць абмяркоўваць гэтую праблему на саміце на наступным тыдні.

Пасля працы ў працоўных групах і на ўзроўні паслоў Нямецкая дэлегацыя, якая цяпер кіруе працамі ЕЗ, выпрацавала кампраміс.

Кампрамісны падыход прадугледжвае сумесны аналіз дадзеных захворванняў, іх адлюстраванне і арыентацыю на рэгіянальны, а не нацыянальны падыход. Узровень эпідэміі будзе адзначацца на мапах адпаведнымі колерамі, якія будуць адпавядаць эпідэміялагічнай сітуацыі ў рэгіёне: зялёным, аранжавым і чырвоным.

Зялёны колер будзе азначаць нізкую рызыку эпідэміі, і людзі з такой зоны будуць мець магчымасць падарожнічаць без якіх-небудзь абмежаванняў па Шэнгенскай зоне. Для тых, хто знойдзецца ў аранжавай ці чырвонай зонах, спатрэбіцца тэст на наяўнасць COVID-19 альбо гатоўнасць пайсці каранцін пры пераездзе ў іншыя краіны.

Краіны ЕЗ не змаглі дамовіцца пра ізаляцыю. Такім чынам, не будзе ніякіх еўрапейскіх рэкамендацый адносна таго, калі ўводзіць каранцін і наколькі.

ПР/юл