Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Каранавірус кардынальна не змяніў узровень жыцця палякаў

10.10.2020 13:24
У іх хапае грошай на кожны дзень, але яны эканомяць на большыя выдаткі.
Ілюстрацыйны здымакImage by press 👍 and ⭐ from Pixabay/CC0

Згодна з апошнім даследаваннем CBOS, эканамічныя абмежаванні, звязаныя з эпідэміяй, пакуль не закранулі ўзровень жыцця палякаў. Аднак узрасла заклапочанасць будучыняй.

За апошнія паўгода павялічыўся працэнт рэспандэнтаў, якія дэкларавалі сярэдні ўзровень жыцця. З даследавання CBOS "Ацэнка фінансавага становішча хатніх гаспадарак", апублікаванага ў пятніцу, вынікае, што ў верасні 57% рэспандэнтаў заявілі пра жыццё на сярэднім узроўні. У іх хапае грошай на штодзённыя выдаткі, але трэба эканоміць на больш сур'ёзныя траты. У сакавіку гэты працэнт складаў 54%.

Працэнт людзей, якія заяўляюць, што ў іх хатніх гаспадарках хапае "на шмат" без асаблівых зберажэнняў, знізіўся на 2 пункты і склаў 28%.

З 13% да 12% зменшыўся працэнт рэспандэнтаў, якія лічаць, што жывуць сціпла і штодня павінны эканоміць. Працэнт рэспандэнтаў, якія кажуць, што жывуць вельмі дрэнна і не маюць нават на элементарныя патрэбы не перавышае 0,5%.

Аднак расце колькасць людзей, якія занепакоеныя будучыняй. Як падкрэсліў CBOS, на працягу шасці месяцаў асцярогі наконт будучыні крыху ўзраслі. Працэнт людзей, якія цалкам упэўнены ў сваёй фінансавай будучыні, з сакавіка знізіўся на 4 працэнтныя пункты і склаў 33%.

Самая вялікая група апытаных - 44 працэнты - не баіцца галечы, але перажывае, што іх становішча можа пагоршыцца. 21% баіцца галечы.

ПР/юл