Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Замежнікі зацікаўленыя працаваць у польскай медыцыне

06.11.2020 13:25
Пра гэта распавёў кіраўнік Канцылярыі старшыні Рады Міністраў Міхал Дворчык.
Здымак мае ілюстрацыйны характарPAP/Leszek Szymański

Міхал Дворчык заявіў у З праграме Польскага радыё, што сярод замежнікаў існуе вялікая зацікаўленасць у працаўладкаванні ў польскую службу аховы здароўя. Палажэнні новага закона павінны садзейнічаць працаўладкаванню ў Польшчы лекараў, медсясцёр і фельчараў з краін, якія не ўваходзяць у Еўрапейскі Саюз.

- Дадзены праект у першую чаргу не накіраваны на нейкія канкрэтныя краіны. Ён тычацца медыкаў з любой краіны, якая не зʼяўляецца сябрам Еўразвязу. Такія лекары ў першыя дні пасля свайго прыезду змогуць працаваць толькі пад наглядам польскіх спецыялістаў і таму спачатку іх заробкі будуць ніжэйшыя.

Першыя паслабленні ў працаўладкаванні замежнікаў у польскай службе аховы здароўя ўступяць у сілу пасля падпісання прэзідэнтам новага закона. Чарговыя ільготы цяпер знаходзяцца на стадыі міжведамасных кансультацый.

ПР/юл