Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

30 гадоў таму быў падпісаны польска-нямецкі памежны дагавор

14.11.2020 19:03
Дагавор падпісалі ў Варшаве міністры замежных спраў Польшчы і Германіі Кшыштаф Скубішэўскі і Ганс-Дзітрых Геншэр.
- .
Польска-нямецкая мяжа.By © Mateusz War. / Wikimedia Commons, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=6546617

Сёння спаўняецца 30 гадоў з дня падпісання польска-нямецкага памежнага дагавора, які надаў сённяшнюю форму мяжы паміж суседнімі краінамі. Дагавор канчаткова прызнаў мяжу па рэках Одэр і Ныса-Лужыцка. 14 лістапада 1990 года лічыцца адным з найважнейшых дзён у гісторыі польска-нямецкіх адносін.

Дагавор аб польска-нямецкай мяжы падпісалі ў Варшаве міністры замежных спраў Польшчы і Германіі Кшыштаф Скубішэўскі і Ганс-Дзітрых Геншэр.

Да 1990 года дыскусію пра польска-нямецкую мяжы ўскладняла Расія. Аднак пасля падзення Берлінскай сцяны ў 1989 годзе канчатковае вызначэнне межаў паміж краінамі стала адной з умоў аб'яднання Германіі.

аз