Беларуская Служба

Да канца сакавіка Польшча зможа прышчапіць 3,3 мільёна чалавек

22.01.2021 08:54
Гэта звязана з павелічэннем колькасці пастаўшчыкоў вакцын, што дазволіць паскорыць рэалізацыю праграмы вакцынацыі ў другім квартале гэтага года.
Здымак мае ілюстрацыйны характарPAP/Wojtek Jargiło

Намеснік міністра аховы здароўя Вальдэмар Краска заявіў у эфіры Польскага радыё, што да канца сакавіка можна будзе прышчапіць прыблізна 3 мільёны палякаў. Ён дадаў, што пажылыя людзі старэйшыя за 80 гадоў - гэта каля 700 000 мільёнаў чалавек, і амаль 3 мільёны чалавек, якім споўнілася 70 гадоў.

Чыноўнік выказаў надзею, што ў першым квартале Pfizer паставіць больш вакцын, чым было заяўлена да гэтага часу.

- Фірма Pfizer паведаміла, што дэфіцыт прышчэпак будзе ліквідаваны. Мы спадзяёмся, што атрымаем большую колькасць вакцын ад гэтай фірмы. Таксама ў Польшчы з'явіўся прэпарат фірмы Moderna. У панядзелак ён трапіць у пункты прышчэпак. Таксама мы спадзяёмся, што Еўрапейскае агенцтва лекаў хутка зарэгіструе прэпарат фірмы AstraZeneca, якая гатовая да паставак сваёй вакцыны.

На мінулым тыдні Pfizer скараціў пастаўкі вакцыны ў краіны ЕЗ. У выніку Польшча атрымала на 400 000 доз менш, чым было першапачаткова абвешчана.

У цяперашні час у Еўрапейскім саюзе, акрамя вакцыны канцэрна Pfizer / BioNTech, зарэгістраваны яшчэ прэпарат Moderna, але пастаўкі ад гэтага вытворцы вельмі малыя - у студзені ў Польшчу будзе дастаўлена толькі 70 000 доз згаданай вакцыны.

Да гэтага часу ў Польшчу пастаўлена больш за мільён 260 тысяч доз вакцын супраць COVID-19. Вакцынавана каля 600 000 чалавек медыцынскага персаналу. Больш за 750 000 тысяч васьмідзесяцігадовых падпісаліся на прышчэпкі.

Масавая вакцынацыя пачнецца ў панядзелак.

ПР/юл