Беларуская Служба

Атамная энергетыка – адна з тэм візіту прэм’ера Маравецкага ў Францыю

17.03.2021 08:33
У Парыжы кіраўнік польскага ўраду сустрэнецца, між іншым, з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам.
Парыжskeeze/pixabay.com/CC0

Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі наведае Парыж, дзе будзе размаўляць, між іншым,  з прэзідэнтам Францыі Эмануэлем Макронам. Асноўныя тэмы сустрэчы: План рэканструкцыі, кліматычная палітыка, а таксама эканамічнае супрацоўніцтва паміж краінамі.

Генеральны дырэктар Французска-польскай гандлёвай палаты Моніка Канстан(Monika Constant) лічыць, што візіт прэм'ера Маравецкага ў Францыю – гэта чарговы крок у напрамку ўмацавання польска-французскага партнёрства. Паводле яе, важным пунктам перамоваў стане таксама атамная энергетыка:

- Гаворка ідзе пра комплексную французскую прапанову па будаўніцтве і суфінансаванні некалькіх электрастанцый у Польшчы. Для французаў змена ўлады ў Белым доме – нагода па гэтай справе. Нагадваю, Францыя адзін з лідараў ядзернай тэхналёгіі ў свеце. Варта падкрэсліць, што ў працэсе пашырэння французскіх рэактараў удзельнічае каля 40 польскіх кампаній.

Да мінулага года тавараабарот паміж Польшчай і Францыяй з году ў год павялічваўся. З-за пандэміі COVID-19 у 2020 годзе польскі экспарт у Францыю скараціўся на 4,5% у параўнанні з 2019 годам.

Паводле дадзеных Міністэрства эканомікі, фінансаў і рэканструкцыі Французскай Рэспублікі, у 2020 годзе экспарт у Польшчу склаў 2,2% ад усяго французскага экспарту, што дае Польшчы 10 месца сярод асноўных атрымальнікаў французскіх тавараў. Польская эканоміка таксама займае 10 месца сярод асноўных пастаўшчыкоў тавараў у Францыю.

аз