Беларуская Служба

Польшча пакарае кожнага, хто датычны да пераследу палякаў у Беларусі

27.03.2021 09:12
Кожны замешаны ў пераслед палякаў чыноўнік будзе названы,  яму будзе забаронены ўезд у Польшчу ды ЕЗ.
Здымак мае ілюстрацыйны характарAP/Radek Pietruszka


Польскі ўрад праверыць усіх, хто датычны да пераследу палякаў у Беларусі, заявіў паўнамоцны прадстаўнік ураду па справах польскай дыяспары і палякаў за мяжой Ян Дзедзічак.
Учора суддзя, які асудзіў кіраўніка Саюза палякаў Беларусі Анжаліку Борыс на 15 сутак арышту атрымаў бестэрміновую забарону на ўезд у Польшчу.

Ян Дзедзічак сказаў у эфіры Польскага радыё, што правяраюцца і іншыя беларускія чыноўнікі. Ён абвясціў, што кожны чыноўнік, замешаны ў пераслед палякаў, "будзе названы па імені і прозвішчы" і яму будзе забаронены ўезд у Польшчу, "а магчыма, і ва ўвесь Еўрапейскі Звяз".

У апошнія дні ў Беларусі былі затрыманыя чатыры польскія актывісты - Анжаліка Борыс, журналіст Анджэй Пачобут і Ірэна Бярнацкая з Ліды і Марыя Цішкоўска з Ваўкавыска. Раней у Брэсце была затрымана дырэктар польскай школы Ганна Панішэва, якая арганізавала святкаванне Дня выклятых жаўнераў.

IAR/юл