Беларуская Служба

Апытанне: 17% палякаў надалей не ведаюць, за каго галасаваць

12.10.2023 08:21
Паводле вынікаў апытання Pollster з 6 і 7 кастрычніка, 9 працэнтаў – вырашыцца ў апошні момант.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:ulleo /pixabay.com/CC0 Public Domain

17 працэнтаў рэспандэнтаў яшчэ не ведаюць, за каго будуць галасаваць, астатнія 83 працэнты – канчаткова вырашылі гэтае пытанне. 9 працэнтаў – вырашыцца ў апошні момант. Пра гэта сведчаць вынікі апытання Pollster для штодзёнкі Super Express.

Як паведамляе выданне, даследаванне было праведзенае 6 і 7 кастрычніка сярод больш за тысячы дарослых палякаў.

Рэспандэнты павінны былі адказаць на пытанне, ці ведаюць яны, за каго будуць галасаваць на парламенцкіх выбарах. 83 працэнты адказалі станоўча, а астатнія 17 працэнтаў адказалі: «не ведаю« (4 працэнты), «цяжка сказаць» (4 працэнты) або заявілі, што прымуць рашэнне ў апошні момант (9 працэнтаў).

Як ацэньвае ў інтэрв'ю Super Express сацыёляг Генрык Даманьскі, галасы выбаршчыкаў, якія пакуль не вызначыліся, як галасаваць, хутчэй за ўсё, «будуць размеркаваныя паміж рознымі партыямі, у тым ліку, на апазіцыйную «Грамадзянскую платформy».

IAR/аз

Пачынаецца вырашальны этап выбарчай кампаніі

10.10.2023 14:01
Учора ў на дзяржаўным тэлебачанні прайшлі перадвыбарчыя дэбаты з удзелам прадстаўнікоў усіх партый.

Яўка на бліжэйшых парламенцкіх выбарах можа быць рэкорднай

11.10.2023 09:05
Палітолагі фіксуюць мабілізацыю, як сярод прыхільнікаў кіроўных правых сілаў, так і апазіцыі.