Беларуская Служба

Праз Беларусь пачалі лятаць не толькі расійскія, але і ўкраінскія дроны

31.03.2026 12:18
Прычына — асаблівасці мяжы: гэты рэгіён утварае «клін» паміж Бранскай і Смаленскай абласцямі.
        .
Знішчаны беспілотнік «Шахед» выстаўлены на Міхайлаўскай плошчы ў Кіеве.PAP/Vladyslav Musiienko

Праз тэрыторыю Беларусі ўсё часцей пралятаюць не толькі расійскія, але і ўкраінскія беспілотнікі. Паводле маніторынгавых рэсурсаў, дроны, якія накіроўваюцца ў бок Санкт-Пецярбурга, могуць ляцець праз Магілёўскую вобласць. Пра гэта  піша «Наша Ніва».

Як адзначаюць расійскія каналы, апараты рухаюцца з раёна Магілёўшчыны ў бок Смаленскай вобласці. Прычына — асаблівасці мяжы: гэты рэгіён утварае «клін» паміж Бранскай і Смаленскай абласцямі, таму дроны, каб скараціць маршрут, перасякаюць беларускую тэрыторыю. Падобная сітуацыя назіраецца і на Гомельшчыне, дзе мяжа з Украінай і Расіяй таксама мае складаную канфігурацыю.

Эксперты адзначаюць, што ў такіх умовах складана адрозніць, чый гэта дрон, асабліва ўначы і з улікам працы сродкаў радыёэлектроннай барацьбы.

эж