«Божае цела» Яна Камасы не атрымаў «Оскара» у намінацыі «Лепшы фільм на замежнай мове». Найлепшай стужкай прызнана паўднёвакарэйская карціна «Паразіты» Пон Чжун Хо.
Усяго ў гэтай намінацыі былі вылучаныя пяць фільмаў: польская стужка «Божае цела» Яна Камасы, іспанская «Боль і слава» Педра Альмадовара, паўночна-македонская «Мядовая зямля мёду» Тамары Катэўскай ды Любаміра Стэфанава, французская «Адрынутыя» Ладжы Лі і як аказалася – пераможца – паўднёвакарэйскі фільм «Паразіты».
Паводле словаў кінакрытыка Дароты Хробак прызнаная ўзнагароды ды спіс лаўрэатаў сведчыць пра тое, што амерыканскае кінатусоўка заўважае тое, што адбываецца за межамі Галівуда.
- Для мяне гэта сігнал, што Галівуд пачынае глядзець на Ўсход, на Далёкі Ўсход, і пачынае заўважаць кінематограф з таго рэгіёну. Ёсць цікавыя кітайскія ды японскія стужкі. Пра яго заўсёды забывалі, раздадуць «Оскары» за фільмы на замежнай мове й усё на гэтым.
Брэд Піт атрымаў узнагароду Акадэміі за найлепшую мужчынскую ролю другога плану ў фільме » Аднойчы ў Галівудзе«. Гэта першы «Оскар» 56-гадовага актора за 30-гадовую кінакар'еру. Раней ён атрымаў «Оскар» у 2014 годзе як прадзюсар найлепшага мастацкага фільма » 12 гадоў рабства.
Лора Дэрн атрымала ўзнагароду Акадэміі найлепшую жаночую ролю другога плану ў фільме «Шлюбная гісторыя».
«Гісторыя цацак 4» атрымала «Оскар» за найлепшы анімацыйны фільм.
«Оскар» за найлепшую аператарскую працу дастаўся Роджэру Дыкінсу, аператару фільма «1917».
Урачыстае мерапрыемства праходзіла ў тэатры Долбі ў цэнтры Галівуду.
ПР/юл