Эксперты Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) вылецелі ў экстранным парадку ў Кітай. На месцы яны павінны дапамагчы ацаніць сітуацыю, выкліканую эпідэміяй каранавіруса.
Старшыня арганізацыі выступіў з папярэджаннем пра выпадкі заражэння вірусам людзей, якія не былі ў Кітаі. Гэта можа прывесці да пагаршэння сітуацыі ва ўсім свеце, перадае з Пекіну карэспандэнт Польскага радыё Тамаш Саевіч.
- Старшыня СААЗ Тэдрас Аданам Гебрэісус заклікаў захоўваць супакой перад абліччам эпідэміі, паўтарыў заклік да ўрадаў усіх краін, каб неадкладна перадавалі СААЗ дадзеныя што да распаўсюду эпідэміі. Арганізацыя звярнула ўвагу на выпадкі заражэння каранавірусам у людзей, якія не наведвалі Кітай. Гэта можа сведчыць пра шырэйшае распаўсюджанне хваробы ў іншых краінах. Гэта можа быць верхавінай айсберга.
У Кітаі пачынае працу каманда экспертаў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Эпідэмолагі будуць дапамагаць кітайскім уладам стрымліваць распаўсюджанне віруса.
ПР/юл