Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Дзяржаўная выбарчая камісія абвясціла частковыя вынікі выбараў

13.07.2020 08:26
Паводле іх, перамог кандыдат кіроўных Аб’яднаных правых сілаў дзейны прэзідэнт Анджэй Дуда.
  .
Дзяржаўная выбарчая камісія.PAP/Mateusz Marek

Пасля падліку галасоў з 99,97 працэнта выбарчых акругаў (27 тысяч 222 акругаў), Дзяржаўная выбарчая камісія абвясціла частковыя, то бок неафіцыйныя вынікі другога тура прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы.

Паводле іх, перамог кандыдат кіроўных Аб’яднаных правых сілаў дзейны прэзідэнт Анджэй Дуда, які набраў 51,21 працэнта галасоў. Ягонага суперніка кандыдата ад  апазіцыйнай „Грамадзянскай кааліцыі” мэра Варшавы Рафала Тшаскоўскага падтрымалі  48,79 працэнта выбаршчыкаў.

У Дзяржаўную выбарчую камісію надалей не паступілі выбарчыя пратаколы з некалькіх выбарчых акругаў за мяжой. Аднак старшыня камісіі Сільвэстар Марціняк (Sylwester Marciniak) лічыць, што згаданыя пратаколы, хутчэй за ўсё, не паўплываюць на вынікі выбараў.

- Нават беручы пад увагу даволі вялікую колькасць выбаршчыкаў, якія ў Вялікабрытаніі маглі галасаваць толькі па пошце, іх галасы не паўплываюць на рашучую змену агульных вынікаў.

Старшыня Дзяржаўнай выбарчай камісіі таксама паведаміў, што выбарчая яўка падчас другога тура прэзідэнцкіх выбараў склала 68,12 працэнта.

аз