Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Нашчадкі жыхароў І і ІІ Польскай рэспублікі змогуць жыць у Польшчы

04.09.2020 11:20
Польскі ўрад працуе над адпаведнымі папраўкамі ў закон.
  -
Кіраўнік канцылярыі прэм'ер-міністра Польшчы Міхал ДворчыкPAP/Rafał Guz

Урад пачынае працу над рашэннямі, якія спросцяць працэдуры і магчымасці, звязаныя з пасяленнем у Польшчы ўсіх нашчадкаў жыхароў І і ІІ Польскіх Рэспублік, якія дэкларуюць адносіны з Польшчай, паведаміў у пятніцу кіраўнік канцылярыі прэм'ер-міністра Міхал Дворчык.

- У 2007 годзе мы прынялі Закон «Аб карце паляка», у гэты закон былі ўнесены змены ў 2016 годзе, каб спрасціць і ўмацаваць кантакты нашых суайчыннікаў з Польшчай.

Цяпер мы пачынаем працу над новымі рашэннямі, дзякуючы якім нашчадкі жыхароў 1-й і 2-й Рэспублікі Польшча змогуць мірна пасяліцца ў нашай краіне, – сказаў Дворчык.

юл