2 кастрычніка Еўразвяз накладзе санкцыі на 40 афіцыйных асоб Беларусі, адказных за фальсіфікацыю выбараў і рэпрэсіі. Пра гэта заявіў кіраўнік Еўрарады Шарль Мішэль на прэс-канферэнцыі па выніках першага дня саміту ЕЗ у Бруселі, які пачаўся ў чацвер.
- Мы вырашылі рэалізаваць санкцыі, якія мы ўзгаднілі ў жніўні. Гэта азначае, што пісьмовай працэдурай будзе рэалізаваны чорны спіс з прыкладна 40 імёнаў. Я падкрэсліваю, што мы лічым, што беларускі народ мае права самастойна вырашаць сваю будучыню. Мы таксама будзем прыкладаць намаганні, каб падтрымліваць важныя каштоўнасці, як свабода слова, незалежную прэсу і грамадзянскую супольнасць.
Лукашэнка не ўвайшоў у санкцыйны спіс. Паводле словаў французскага прэзідэнта Эмануэля Макрона гэта зроблена, каб не падарваць патрабаванне Бруселю пачаць дыялог з апазіцыяй пры пасярэдніцтве АБСЕ.
- Што да Беларусі, мы змаглі ўрэшце прыняць санкцыі супраць адказных за выбарчыя фальсіфікацыі ды рэпрэсіі. Гэтыя меры неабходныя. Пры гэтым мы працягваем заклікаць улады Беларусі прыняць пасярэдніцтва з боку АБСЭ і прызнаць грамадзянскую супольнасць і апазіцыю, пагадзіцца на мірную перадачу ўлады.
Санкцыі пачнуць дзейнічаць праз месяц.
юл