Сярод іх сістэма пазначэння ўзроўняў эпідэміі і сумесны аналіз дадзеных пра хваробу. Няма адзінага меркавання што да каранціну.
Паколькі пандэмія зноў набірае абароты ў Еўропе, кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў ЕЗ будуць абмяркоўваць гэтую праблему на саміце на наступным тыдні.
Пасля працы ў працоўных групах і на ўзроўні паслоў Нямецкая дэлегацыя, якая цяпер кіруе працамі ЕЗ, выпрацавала кампраміс.
Кампрамісны падыход прадугледжвае сумесны аналіз дадзеных захворванняў, іх адлюстраванне і арыентацыю на рэгіянальны, а не нацыянальны падыход. Узровень эпідэміі будзе адзначацца на мапах адпаведнымі колерамі, якія будуць адпавядаць эпідэміялагічнай сітуацыі ў рэгіёне: зялёным, аранжавым і чырвоным.
Зялёны колер будзе азначаць нізкую рызыку эпідэміі, і людзі з такой зоны будуць мець магчымасць падарожнічаць без якіх-небудзь абмежаванняў па Шэнгенскай зоне. Для тых, хто знойдзецца ў аранжавай ці чырвонай зонах, спатрэбіцца тэст на наяўнасць COVID-19 альбо гатоўнасць пайсці каранцін пры пераездзе ў іншыя краіны.
Краіны ЕЗ не змаглі дамовіцца пра ізаляцыю. Такім чынам, не будзе ніякіх еўрапейскіх рэкамендацый адносна таго, калі ўводзіць каранцін і наколькі.
ПР/юл