У Нямеччыне хочуць аказаць падтрымку беларусам, якія сталі ахвярамі палітычных рэпрэсіяў, гвалту або страцілі працу з-за ўдзелу ў забастоўках. Таксама гаворыцца пра неабходнасць спрасціць для іх уезд у ЕЗ.
Яшчэ гаворка ідзе гаворка аб падтрымцы незалежных прафсаюзаў і стачкамаў Беларусі, рэпрэсаваных журналістаў, фінансавай дапамогі незалежным СМІ, вымушаным працаваць за межамі краіны.
Плануецца пашырыць стыпендыяльныя праграмы для падтрымкі студэнтаў і навукоўцаў з Беларусі. У рэзалюцыі таксама гаворыцца пра фінансавую падтрымку ініцыятыў грамадзянскай супольнасці.
юл