Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Pfizer і BioNTech: запланаваныя ў першым квартале пастаўкі будуць рэалізаваныя

16.01.2021 11:16
Паводле прадстаўнікоў кампаній, вяртанне да раней планаванага графіка паставак адбудзецца 25 студзеня.
Pfizer  BioNTech:       .
Pfizer і BioNTech: Запланаваныя ў першым квартале пастаўкі будуць рэалізаваныя.PAP/Łukasz Gągulski

Фармацэўтычныя кампаніі Pfizer і BioNTech паведамілі, што з 25 студзеня вяртаюцца да раней планаванага маштабу паставак вакцыны супраць COVID-19.

Нагадваем, учора з'явілася інфармацыя пра магчымыя затрымкі ў вытворчасці вакцыны і магчымае часовае скарачэнне паставак у краіны ЕС. Аднак таксама ўчора кампаніі Pfizer і BioNTech запэўнілі, што пастаўкі запланаваныя ў першым квартале будуць рэалізаваныя.

Тэму працягвае карэспандэнт Польскага радыё Бэата Пламэцка:

- Кампаніі тлумачаць спазненні неабходнасцю мадэрнізацыі вытворчых ліній, каб у будучыні вытворчыя магчымасці заводаў былі большыя. Пачаткова гаворка ішла пра трохтыднёвы перапынак у працы бельгійскага завода і скарачэнне паставак. Цяпер прадстаўнікі кампаній кажуць пра дзевяць дзён перапынку. Вяртанне да раней планаванага графіка паставак верагодна адбудзецца 25 студзеня. У сваю чаргу ў палове лютага пастаўкі павялічацца. Такім чынам планы на першы квартал году павінны быць рэалізаваныя. У другім квартале пастаўлена будзе больш дозаў прышчэпак. Еўракамісія, якая вяла перамовы з кампаніямі Pfizer і BioNTech заключыла кантракт на пастаўкі 6 мільёнаў дозаў. Гэта найбольшая дамова, заключаная Бруселем з фармацэўтычнымі кампаніямі.

аз