Беларуская Служба

Упершыню мову песні на Еўрабачанне могуць выбраць самі беларусы (ВІДЭА)

29.08.2019 17:41
Актуальна на буйных інтэрнэт-рэсурсах краіны адбываецца галасаванне, прысвечанае таму, на якой мове павінна гучаць конкурсная песня «Вятры» Марыі Ермаковай, якая стартуе ў нацыянальным адборы. 
Аўдыё
  • Сёлета ў лістападзе Польшча будзе прымаць удзельнікаў дзіцячага Еўрабачання
Вокладка сінгла «Вятры» Марыі Ермаковайфота: прома-матэрыялы

Сёлета ў лістападзе Польшча будзе прымаць удзельнікаў дзіцячага Еўрабачання. 20 жніўня ў Беларусі адбыўся першы этап нацыянальнага адбору. Прафесійнае журы выбрала 10 фіналістаў, у тым ліку і Марыю Ермакову. А вось 20 верасня адбудзецца фінал беларускага нацыянальнага адбору, і тады стане вядома, хто паедзе ў Польшчу на песенны конкурс.

Да нас звярнуўся піяр-мэнэджар Марыі Ермаковай Сяргей Андрыянаў і папрасіў нас расказаць слухачам пра юную спявачку. Мы згадзіліся, тым больш, што Марыя прыняла ўдзел у «Ракаўскім фэсце» – беларуска-польскім мерапрыемства.

Паводле слоў Сяргея, актуальна на буйных інтэрнэт-рэсурсах краіны адбываецца галасаванне, прысвечанае таму, на якой мове павінна гучаць конкурсная песня «Вятры» Марыя Ермаковай – на рускай ці беларускай. Паводле нашай рэдакцыі, жыхарам Польшчы ўсё ж такі было б прыемна, калі б песня прагучала на беларускай мове – мове суседняй сяброўскай нацыі.

Дзіцячае Еўрабачанне адбудзецца 24 лістапада бягучага года ў польскім горадзе Глівіцэ, які размешчаны на паўднёвым захадзе краіны.

З Сяргеем Андрыянавым размаўляе Валеры Саўко. Падрабязнасці – у інтэрв’ю.

слухайце аўдыё

прагаласаваць за мову песні можна тут