Беларуская Служба

Брытанская газета The Guardian аднесла сталічны раён Павісле да найлепшых мікрараёнаў у Еўропе

11.02.2020 19:28
Брытанскім журналістам вельмі спадабалася ў Павіслі крафтавае піва, хіпстэрская атмасфера, архітэктура, а таксама кавярні і рэстараны на баржах, прышвартаваных на ўзбярэжжы Віслы. 
W albumie Modern forms znalazł się m.in. budynek dworca Warszawa Powiśle
W albumie "Modern forms" znalazł się m.in. budynek dworca Warszawa Powiśle Travelarz/wikimedia/CC BY-SA 3.0

Варшаўскі партал wawalove.pl піша пра тое, што прэстыжная брытанская газета The Guardian аднесла сталічны раён Павісле (Powiśle) да найлепшых мікрараёнаў у Еўропе. Павісле заняло шостае месца пасля мікрараёнаў Валенсіі, Берліна і Рыма.

Брытанскім журналістам вельмі спадабалася ў Павіслі крафтавае піва, хіпстэрская атмасфера, архітэктура раёна (бо Павісле – гэта старая частка Варшавы), а таксама кавярні і рэстараны на баржах, прышвартаваных на ўзбярэжжы Віслы. Ну, і сама рака з рачным бульварам, які цягнецца ўздоўж Віслы на некалькі кіламетраў. The Guardian таксама заўважае, што ў Павіслі – шмат рэстаранаў для вегетарыянцаў і веганцаў. Дарэчы, нядаўна Варшава трапіла ў спіс гарадоў vegan-friendly у свеце, паведамляе партал wawalove.pl.

вс

на фота: адна з модных кавярняў раёна, адкрытая ў будынку былой чыгуначнай станцыі