Беларуская Служба

У Беларусі бракуе беларускага ўніверсітэту, выкладанне спрэс рускамоўнае

28.10.2020 16:23
На базе адной з польскіх ВНУ можа быць створаны беларускі віртуальны ўніверсітэт.
Аўдыё
  • Віртуальны беларускі ўніверсітэт
--
Бел-чырвона-белы сцягфота: Pixabay.com/Clker-Free-Vector-Images/CC0 Creative Commons

Магчыма, што ўжо ўвесну 2021 году на базе адной з польскіх ВНУ можа быць створаны беларускі віртуальны ўніверсітэт. Пакуль, праўда, толькі з бакалаўрскай ступенню, але ўсе заняткі вяліся б па-беларуску, а выкладчыкі і студэнты ўвесь час маглі б знаходзіцца ў Беларусі. На думку праф. Святланы Куль-Сяльверставай, на дадзены момант гэтая ідэя з’яўляецца асабліва важнай, з увагі хаця б на тое, што многія беларускія выкладчыкі страцілі працу па палітычных прычынах. Але ёсць і іншыя фактары.

Праф. Куль-Сяльверстава Праф. Куль-Сяльверстава

Такі віртуальны беларускі ўніверсітэт мог бы пачаць сваю дзейнасць ужо з другога семестру гэтага навучальнага году, а калі не – дык з кастрычніка 2021. Пакуль прадбачваецца толькі бакалаўрская ступень, без магістратуры. А навучанне было б платным. Хаця праф. Куль-Сяльверстава гаворыць, што праводзяцца пошукі фінансавай падтрымкі, каб аплата была як найменшай.

Слухайце аўдыё

Яраслаў Іванюк