Беларуская Служба

Усё сваё творчае жыццё Віктар Швед звязаў з беларускім словам і культурай

02.11.2020 10:41
Паслухайце рэпартаж успамінаў пра выдатнага беларускага літаратара з Беласточчыны.
Аўдыё
Віктар Шведфота: Я. Іванюк

Усё сваё творчае жыццё Віктар Швед быў звязаны з беларускім словам і культурай. Доўгі час працаваў рэдактарам у варшаўскім выдавецтве «Książka i wiedza». У 50-ыя гады ХХ стагоддзя ствараў Беларускае грамадска-культурнае таварыства. Пазней быў таксама адным з заснавальнікаў Беларускага літаратурнага аб’яднання «Белавежа».

Віктар Швед Віктар Швед

Віктар Швед памёр у Беластоку 22 кастрычніка на 96-тым годзе жыцця. Паводле свайго жадання, ён спачыў на праваслаўных могілках у роднай вёсцы Мора, што на Гайнаўшчыне.

Рэпартаж успамінаў пра выдатнага беларускага літаратара падрыхтаваў Яраслаў Іванюк.

слухайце аўдыё