Беларуская Служба

А. Баршчэўскі зрабіў вельмі шмат для развіцця беларускай мовы, літаратуры і культуры

10.11.2020 18:10
Гэты вялікі патрыёт беларускай справы нарадзіўся ў вёсцы Бандары на Беласточчыне, якую назваў «сваімі Афінамі».
Аўдыё
Аляксандр Баршчэўскі на Кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэтакрыніца: kamunikat.org

Творчасць і дзейнасць Алеся Барскага, інакш Аляксандра Баршчэўскага, польскага беларуса і грамадскага дзеяча, багатая і разнастайная. Нядаўна спадару прафесару споўнілася 90 гадоў, за доўгі час жыцця гэты вялікі патрыёт беларускай справы зрабіў вельмі шмат для развіцця беларускай мовы, літаратуры і культуры.

Алесь Барскі нарадзіўся 2 лістапада 1930 года ў Бандарах, вёсцы на ўсходзе Польшчы, якая займае вельмі важнае месца ў яго творчасці. Родныя мясціны шмат разоў апісваў у сваіх вершах. Пра творчасць Алеся Барскага мы папрасілі распавесці даследчыцу з Каталіцкага люблінскага ўніверсітэту прафесара Бэату Сівэк.

слухайце аўдыё