Беларуская Служба

«Беларусь абуджаная» – фотавыстава ў цэнтры Варшавы (ФОТА)

27.11.2020 14:32
На выставе прадстаўлены 25 фотаздымкаў, аўтарства карэспандэнтаў незалежных беларускі СМІ.
Аўдыё
  • Адна з ініцыятараў выставы кіраўніца «Беларускага прэс-клубу» Юлія Слуцкая лічыць, што выстава прысвечана беларускай надзеі.
   , , 26  2020
Адкрыццё выставы “Беларусь абуджаная”, Варшава, 26 лістапада 2020 годаФота: Беларуская служба Польскага радыё

26 лістапада ў цэнтры польскай сталіцы адкрылася фотавыстава пад адкрытым небам «Беларусь абуджаная». Фотаздымкі незалежных беларускіх выданняў, зробленыя за апошнія тры месяцы падчас масавых пратэстаў у Беларусі, размешчаны недалёка ад Сейма Польшчы.

На выставе прадстаўлены 25 фотаздымкаў аўтарства Улада Барысевіча (Onliner.by), Дар'і Буракінай (TUT.by), Надзеі Бужан (Наша Ніва), Сяргея Сацюка (Naviny.by) ды іншых.


. .

. .

На адкрыцці выставы прысутнічалі чальцы прэзідыуму Каардынацыйнай рады Сяргей Дылеўскі, Вольга Кавалькова ды Павал Латушка.

Фотавыстава, прысвечаная беларускай рэвалюцыі адразу прыцягнула ўвагу варшаўскіх мінакоў. Варшавяк ахвотна падзяліўся з намі сваім уражаннямі ад убачанага:

- Перадусім вельмі добра, што тут паўстала такая выстава. Апошнім часам бачым шмат навінаў з Беларусі і на жаль прызвычайваемся да гэтага інфармацыйнага фону. Выстава павінна ажывіць цікавасць да падзеяў у Беларусі, заклікаць палякаў да салідарнасці з беларусамі. Мяне вельмі ўразіў здымак, на якім людзі стаяць у шчэпцы – выдатны прыклад красамоўнай салідарнасці. Таксама запомніў здымак, зроблены з перспектывы палёту птушкі, пэўна там бачны цэнтр Мінска, і там агромністая грамада. Нечаканы і масавы народны рух!


. .

. .

На адкрыццё фотавыставы з кадрамі беларускай рэвалюцыі завітала нямала праваабаронцаў, у тым ліку тых, хто непасрэдна займаецца абаронай правоў ахвяраў рэпрэсіяў рэжыму Лукашэнкі. Сярод іх расяянка, чалец «Хельсінскага фонду па правах чалавека», якая ў жніўні і верасні працавала ў Беларусі, Вольга Саламаціна:

-Зараз у краіне, якая знаходзіцца ў сэрцы Еўропы, аднавіліся сярэдневяковыя практыкі катаванняў. У Беларусі ўжо няма права, людзі там не ведаюць як жыць, няма законаў. Беларусь сутыкнутая з сапраўдным фашызмам. Так быць не павінна. У тым ліку гэта выстава дазваляе крыху наблізіць пакуты беларусаў, дазваляе ў малоў ступені перажыць той жах, з якім беларусы жывуць ужо чацвёрты месяц. (...)

Фотавыставу арганізавалі прэс-клубы Беларусі і Польшчы, інфармацыйнае бюро «Беларусь у фокусе». «Беларусь абуджаную» можна ўбачыць у Варшаве да 15 снежня, потым яе прымуць іншыя еўрапейскія гарады.

Матэрыял цалкам слухайце ў далучаным зверху файле! 

эж