Беларуская Служба

Купалаўцы выступілі супраць Лукашэнкі

03.12.2020 13:39
У адказ улады знішчылі трупу Нацыянальнага тэатру на стагоддзе ўстановы.
Ілюстрацыйны здымакTranslacja z https://korczak-festival.pl/events/projekt-teatralny-ja/

Акцёраў гэта не стрымала, трупа працягвае выстаўляць спектаклі. Апошні паказалі ў Польшчы. Тэму асвятляе штодзёнка «Gazeta Wyborcza».

У жніўні Нацыянальны тэатр у Мінску практычна спыніў сваё існаванне. Артысты сышлі з падкантрольнай рэжыму ўстановы на знак пратэсту супраць выбарчых фальсіфікацыяў ды гвалту з боку сілавікоў. Яны стварылі незалежную тэатральную групу «Купалаўцы». На днях яны прадставілі ў Польшчы свой першы спектакль «Я» даступны да прагляду ў сеціве.

На сцэне стаяць чатыры апранутыя ў чорнае акцёры. Яны граюць ролю малых дзяцей, хаця дзяцінства ўжо даўно за імі. Яны расказваюць гісторыі з дзяцінства. «Дзед памёр за чатыры гады да майго нараджэння. Так і не дачакаўшыся свайго першага ўнука, хаця ён так пра гэта марыў. Мне кажуць, што дзядуля мяне б вельмі любіў. Яго чорна-белы партрэт, напэўна, цяпер мой самы блізкі сябар», – цытуе словы адной з актрыс польскае выданне.

Спектакль «Я» падрыхтаваны беларускай трупай «Купалаўцы», складзенай з артыстаў, якія раней працавалі ў Нацыянальным тэатры імя Янкі Купалы ў Мінску. Яны пакінулі дзяржаўны тэатр у жніўні – гэта быў знак салідарнасці з Паўлам Латушкам, дырэктарам тэатру, звольненым Міністэрствам культуры за падтрымку антыўрадавых пратэстаў. Цяпер яны ствараюць самастойныя праекты.

Пастаноўка «Я» было падрыхтаваная «Купалаўцамі» у рамках 24-га Міжнароднага фестывалю тэатраў для дзяцей і моладзі «Корчак сёння» у Варшаве. Яе можна паглядзець бясплатна з перакладам на польскую мову на сайце korczak-festival.pl да 7 снежня.

юл