Беларуская Служба

Сафі Ларэн сыграе ў польскім фільме

16.12.2020 17:21
Фільм будзе сучаснай інтэрпрэтацыяй стужкі «Наўдачу, Бальтасар» (1966 года) Раберта Брэсана.
   2015
Сафі Ларэн у 2015 годзеФота: shutterstock.com/ Eugenio Marongiu

 Сафі Ларэн сыграе ў новым фільме «Балтазар» польскага рэжысёра Ежы Скалімоўскага (Jerzy Skolimowski). Гэта будзе сучасная інтэрпрэтацыя стужкі «Наўдачу, Бальтасар» (1966 года) Раберта Брэсана, – паведаміў у сераду ў Twitter Польскі інстытут кінамастацтва (PISF), пішуць на інтэрнэт-партале dzieje.pl.

Як удакладняецца, прэм'ера польска-італьянскай стужкі, якую фінансаваў PISF, запланаваная на лістапад 2021 года.

Польскі рэжысёр Ежы Скалімоўскі ўжо даўно натхняецца творчасцю вялікага французскага рэжысёра Брэсана.

«Фільм Брэсана прызнаны адным з шэдэўраў французскага кінематографа. Яго дзеянне адбываецца ў французскай вёсцы. «Наўдачу, Балтазар» распавядае пра лёс вандроўнага асла, які трапляе ў рукі чарговых гаспадароў – бяздушнага пекара або вандроўных цыркачоў», – гаворыцца на старонцы Польскага інстытуту кінамастацтва.

Паводле сцэнара польскага фільма «Балтазар» Скалімоўскага, асёл распачне свае «прыгоды» у польскім цырку, а завершыць жыццё ў італьянскай бойні. Пераходзячы з рук у рукі, ён сустракае на сваім шляху як добрых, так і дрэнных людзей. Гэта горкі, але і поўны цёплага гуманізму фільм.

«Пакуль невядома, у якой ролі сыграе Сафі Ларэн, уладальніца двух Оскараў – за лепшую жаночую ролю ў фільме «Чочара»(1961) і ганаровай узнагароды 1991 года.

Фільм павінен каштаваць каля 2,3 млн еўра. Запланавана 48 здымачных дзён, з іх 10 пройдуць на паўночным усходзе Польшчы, на Варміі і Мазурах. Прадзюсарам фільма зʼяўляецца фірма Skopia Film, а італьянскім супрадзюсэрам – кампанія ALIEN FILMS SRL.

Вытворчасць стужкі, разам з польскім кінематаграфічным інстытутам фінансаваў таксама Вармінска-Мазурскі Фонд кіно. Пра новы польскі фільм з удзел легенды італьянскага кіно Сафі Ларэн пісалі на партале dzieje.pl.

эж