Беларуская Служба

Алена Каданава разам з гуртом Dagadana віншуюць нас шчадроўкай "На здароўе"

23.12.2020 15:30
Беларуска Алена, украінка Дана і полька Дага запісалі на трох мовах калядна- навагоднюю песню. (ВІДЭА)
Аўдыё
  • Алена Каданава разам з гуртом Dagadana віншуюць нас шчадроўкай "На здароўе"
    Dagadana
Кадр з відэароліка гурта Dagadana і Алены Каданавайscreen https://www.youtube.com/watch?v=rAXlpItXr0k

На пярэдадні Калядаў вядомы ў Польшчы польска-украінскі гурт Dagadana разам з беларускай спявачкай Аленай Каданавай падрыхтавалі калядна- навагоднюю песню «На здароўе».
Песня складаецца з двух шчадровак: беларускай і ўкраінскай, і з польскай віншавальнай народнай песні з люблінскага рэгіёну. Алена Каданава выбрала для праекту шчадроўку, якую спявалі ў вёсцы Стаўбун Веткаўскага раёну Гомельскай вобласці. Усім удзельніцам вельмі спадабалася гэтая песня.

Ідэя стварыць славянскую песню ўзнікла на прыканцы лістапада, а ўжо 21 снежна адбылася прэм'ера відэароліка ў Yutube. Як нарадзіўся і ажыццяўляўся праект расказалі нам удзельніцы праекта Алена Каданaва і Дага Грэгаровіч (Daga Gregorowicz)

- Да нас звярнуліся арганізатары фестывалю «Украінская вясна» з прапановай, каб украінска-польскі гурт Dagadana стварыў святочную віншавальную песню разам з незвычайным чалавекам Аленай Каданавай з Беларусі, якая два гады жыве і займаецца творчай дзейнасцю ў Познані, дзе адбываецца фестываль. Арганізатары фестывалю бачылі канцэрт Алены, на якім яна спявала песні пратэсту беларускіх артыстаў. Такім чынам яна выступаючы на сцэне ў Познані аказвала падтрымку сваім землякам і была з імі сэрцам у Беларусі. Адразу пасля гэтага канцэрту яны вырашылі, што выдатна будзе злучыць нас. Святочна -навагодні час дасканалы для віншавання і для таго, каб прыгадаць шырокавядомы ў Беларусі, ва Украіне і ў Польшчы звычай шчадравання, то бок паходаў ад дому да дому і калядавання. У гэты перыяд таксама спяваюць віншавальныя песні гаспадарам на добры ўраджай, і віншаванні для паненак і кавалераў, каб яны знайшлі сваю другую палову, - рассказала Дага.

Слухайце больш у далучаным файле