Беларуская Служба

Забытыя суседзі

02.01.2021 15:45
Беларуска-польска крэатыўная каманда аматараў культуры адкрывае спадчыну ідыш, ажыўляе традыцыі, музыку, танцы, ды гісторыі з жыцця народу, які яшчэ нядаўна жыў побач з палякамі ды беларусамі.
Аўдыё
  • Прафесія - ажыўленне забытай спадчыны
Ілюстрацыйны здымакImage by Ri Butov from Pixabay/CC0

Пры канцы 2020-га года ў Беларусі пачаўся міжнародны праект, які рэалізаваны пры падтрымцы Еўрапейскага Саюза, прысвечаны даследаванню і ажыўленню традыцый былых габрэйскіх гарадкоў, беларуска-ідыш і польска-ідыш фальклору і мясцовых святаў. У праект з беларускага боку заангажаваны барысаўскі Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі, з польскага боку – беластоцкі фонд "Teatr Latarnia". Нядаўна міжнародная каманда рэалізавала анлайн прэзентацыю сваёй ініцыятывы пад назовам SHTETLFEST. Пра асаблівасці адкрыцця габрэйскай культуры для сучасных беларусаў мы паразмаўлялі з адной з ініцыятарак ды каардынатарак праекту – гэта заснавальніцы капэлы «Жыдовачка» Наталля Галава.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце размову ў аўдыёфайле