X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Блогер з Прыднястроўя знайшоў сваё месца ў Польшчы

22.02.2021 18:22
«Калі б у Прыднястроўі былі пратэсты, АМАП рэагаваў бы так жа»
Аўдыё
  • Чаму блогер з Прыднястроўя пачаў цікавіцца Польшчай і чаму з'ехаў у Варшаву?
 ,    Roman FanPolszy
Раман Максімаў, вядомы як ютубер Roman FanPolszyhttps://www.youtube.com/watch?v=f5AfkzTy1uQ

Каб быць вядомай у польскай інтэрнэт-прасторы персонай, не трэба быць палякам. Дастаткова ствараць цікавы кантэнт і дасканала валодаць мовай. І хоць умовы могуць здавацца складанымі, то іх поўнасцю выконвае Раман Максімаў з Прыднястроўя, які нядаўна пераехаў у Польшчу. Як ён стаў польскім інфлюэнсерам, чаму з’ехаў у Польшчу і якія паралелі бачыць між Беларуссю і непрызнанай рэспублікай?

Размаўляе Альберт Ежы Вяжбіцкі.

Раман, вітаю у Польшчы! У цябе вельмі доўгая і цікавая гісторыя, звязаная з тым, як ты тут канчаткова апынуўся. Але можа коратка раскажы, адкуль увогуле зацікаўленне краінай?

-Упершыню я прыехаў у Польшчу ў 2014 годзе. Тады я працаваў гідам у Прыднястроўі і адзін з маіх кліентаў запрасіў мяне ў Польшчу. Гэта быў увогуле мой першы візіт у Еўразвязе. І адразу кінуўся ўвочы кантраст. Я ехаў праз Украіну цягнікамі, аўтобусамі, і калі мы перасеклі мяжу з Польшчай, адразу ўбачыў розніцу: культурную, візуальную, адным словам мне ўсё спадабалася. Пасля вяртання я падумаў, што буду вывучаць польскую мову і выеду з Прыднястроўя.

Ты ў Польшчы з’яўляешся даволі вядомым чалавекам. У цябе больш за 120 тысяч падпісчыкаў у YouTube, некалькі тысяч у Інстаграме. Як ты стаў інфлюэнсерам польскага інтэрнэту і як бы ты заахвоціў тых, хто цябе не ведае, каб зайшлі ў твае сацсеткі?

-Усё пачалося з таго, што я паехаў у Польшчу ў трэці раз. Тады са мной паехалі дзве сяброўкі. Для іх гэта быў першы досвед. Я хацеў ім паказаць, што такое Еўразвяз, Еўропа, што такое падарожнічаць, бо ў нас мала хто выязджае. І водгук быў вельмі цікавы: шмат людзей гэта паглядзела, я таксама быў захоплены рэакцыяй. Я таксама надалей заўважаў розныя дэталі, якіх у нас няма, і пра гэта расказваў. Потым вярнуўся дамоў, здымаў Прыднястроўе, расказваў пра ўсходнееўрапейскі рэгіён. І далей я хачу гэтым займацца.

Ты сказаў пра нейкія кантрасты, дэталі... А што цябе найбольш уразіла? Чым адрозніваецца Польшчы і Прыднястроўе?

-Гэтага так шмат! Вось, па-першае, напрыклад, тое, што няма кандуктараў. Уваходзіш у аўтобус і няма чалавека, які прадае табе білет. Кожны мае свой білет і час ад часу можа хтосьці праверыць білет. Гэта грунтуецца на даверы, а людзі навучаныя, што трэба купляць білеты, бо можа ўвайсці кантралёр і даць штраф. У нас такога яшчэ няма. Іншая справа – гэта тое, што ў Польшчы больш пазітыўна настаўленыя ва ўстановах. Уваходзіш, чуеш “добры дзень, запрашаю ў касу”. Кажуць гэта гучна, з энтузіязмам. Адчуваецца, што чалавек жывы, што ён размаўляе, што ён чалавек! А ў нас, калі заходзіш у краму, то на цябе глядзяць, як бы хацелі сказаць “навошта ты прыйшоў”. Канешне, не паўсюль, але часта здараецца такі падыход, як бы цябе не любілі за тое, што прымушаеш іх працаваць.

Што цябе падштурхнула да таго, каб урэшце рэшт спакаваць манаткі і пераехаць у Варшаву? Бо хоць ты і ўжо гаварыў па-польску, то аднак працяглы час жыў у Прыднястроўі. 

-Па-першае, я ўжо год сядзеў у Прыднястроўі адзін, без турыстаў, бо прыйшоў каранавірус, межы зачынілі, не было працы. Але я ўвесь час спадзяваўся, што будзе новы турыстычны бум, што адчыняць межы. Адначасова я ўвесь час хацеў з’ехаць, бо адзінае, што мяне трымала там – гэта былі турысты. Акрамя таго, мы зрабілі вечарынку за горадам. Прыехаў АМАП, нас паклалі тварам у зямлю, некаторых білі дубінкамі, трымалі нас у падвале да 7-й раніцы. І гэта быў канчатковы штуршок, калі я сказаў сабе: “хопіць гэтага свету, ён зусім жорсткі, я хачу з’ехаць кудысці, дзе ёсць больш свабоды”. Ну, канешне, пакуль і тут ўсё зачынена, але калі агулам казаць пра свабоду, то ў Польшчы гэтых магчымасцяў больш - больш свабоды для маладых людзей.

Ты ў адным з ролікаў, дзе расказваў пра акцыю з АМАПам, кажаш, што табе палякі пачалі пісаць, што ў нас у Польшчы сітуацыя не вельмі адрозніваецца. І твой каментар быў вельмі жорсткі, што ў Польшчы людзі не змогуць зразумець вашых рэаліяў, таго, як вядзе сябе дзяржава. І ты сказаў, што найлепш гэта ўсё зразумеюць беларусы. Чаму?

-Я заўсёды адчуваў, што Прыднестроўе як краіна, нягледзячы на тое, што яно між Малдовай і Украінай, больш падобнае на Беларусь. Бо краіна амаль поўнасцю рускамоўная, гандлюе і з ЕЗ, і з Расіяй. Стараецца лавіраваць, хаця пастаянна кажа, што мы з Расіяй. А тымчасам гандаль адбываецца перадусім з Еўропай. Падобная сітуацыя, калі казаць пра свабоду, зараз адбываецца ў Беларусі - я гэта бачу ў інтэрнэце. У нас такога няма толькі таму, што ў нас людзі перадусім старэйшага ўзросту, яны не будуць арганізаваць пратэстаў. І нават калі хтосьці б пачаў, тады было б менавіта так жа, як у Беларусі – АМАП з міліцыяй збіваў бы людзей і прымяняў бы такія ж метады.

Дзякуй, Раман, за цікавую размову. Нагадаем, з намі быў Раман Максімаў з Прыднястроўя, вядомы як Roman FanPolszy, які вядзе свой YouTube-канал па-польску пад такой жа назвай.

Размаўляў Альберт Ежы Вяжбіцкі