X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Запрашаем у замак на Вавелі паглядзець рэнесансныя даспехі караля Жыгімонта Аўгуста

26.02.2021 17:11
Унікальны экспанат, які зʼяўляецца часткай гістарычнай спадчыны Польшчы, быў  перададзены польскім музеям зусім недаўна.
Аўдыё
  • Унікальны экспанат, які зʼяўляецца часткай гістарычнай спадчыны Польшчы, быў перададзены польскім музеям зусім недаўна.
   .
Каралеўскі замак на Вавелі.Photo:kasiadziem/pixabay.com/CC0 Public Domain

Сёння я запрашаю ў Каралеўскі замак на Вавелі, дзе можна любавацца юнацкімі даспехамі караля Жыгімонта ІІ Аўгуста. У палове лютага 2021 года гэты важны для Польшчы артэфакт вярнуўся на Вавель, дзе пакояцца астанкі ягонага ўласніка.

Каштоўны экспанат польскаму боку перадала Венгрыя, у якой цягам некалькіх апошніх дзесяцігоддзяў знаходзіліся юнацкія даспехі караля Жыгімонта Аўгуста. Нагадваем, рашэннем арбітражнага суда з 1933 года, музей у Вене перадаў іх Нацыянальнаму музею ў Будапешце. Тады гісторыкі меркавалі, што гэта ўласнасць апошняга караля Венгрыі Людвіка ІІ з дынастіі Ягелонаў, які загінуў у бітве з туркамі ля Мохача ў 1526 годзе. У 1939 годзе выбітны спецыяліст па зброі Бруна Томас даказаў, што яны былі замоўлены Фердынандам І для караля Польшчы Жыгімонта ІІ Аўгуста.

Кіраўнік венгерскага ўрада Віктар Орбан, які прысутнічаў на цырымоніі ў Каралеўскім замку на Вавелі нагадаў пра згаданыя гістарычныя сумневы:

- Дыскусіі пра даспехі, якая прайшлі ў Венгрыі, былі няпростымі. У рэшце рэшт, мы прыйшлі да высновы, што іх перадача польскаму боку была б добрым крокам, паколькі яны павінны вярнуцца на сваё гістарычнае месца. Пра тое, што яны належалі польскаму каралю, мы даведаліся выпадкова. Дазвольце назваць гэта шчаслівым непаразуменнем. Некаторы час мы лічылі, што яны былі зробленыя для караля Людвіга ІІ і з'яўляюцца часткай нашай гісторыі.

Даспехі 13-гадоваму Жыгімонту Аўгусту з нагоды заручынаў з дачкой 7-гадовай Альжбетай Аўстрыйскай падарыў кароль Чэхіі і Венгрыі, пазней імператар Фердынанд І Габсбург. Вяселле адбылося 10 гадоў пазней, то бок у 1543 годзе. Тады Жыгімонту Аўгусту было 23 гады.

Юнацкімі даспехамі караля Жыгімонта ІІ Аўгуста. Zdjęcie/print screen: https://wawel.krakow.pl/wystawa-czasowa/nowy-nabytek-w-zbiorach/ Юнацкімі даспехамі караля Жыгімонта ІІ Аўгуста. Zdjęcie/print screen: https://wawel.krakow.pl/wystawa-czasowa/nowy-nabytek-w-zbiorach/

Невядома, што здарылася з даспехамі пасля смерці польскага караля. У XVIII стагоддзі яны з'явіліся ў спісах імперскай калекцыі Вены. Паводле экспертаў з Вавеля, каралеўскі „арсенал” быў раздадзены, сярод іншага, сястрой караля Аннай Ягелонкай, якая ў 1572 году Анна Ягелонка падарыла іх каралю Швецыі Юхану III з нагоды вяселля з Кацярынай Ягелонкай. Сёння яны знаходзяцца ў Каралеўскай Зброевай палаце ў Стакгольме.

Дырэктар Музея Каралеўскага замка на Вавелі Анджэй Бэтлей(Andrzej Betlej) падкрэслівае ўнікальны характар экспаната:

- У свеце толькі два такія юнацкія артэфакты з XVI стагоддзя. Цяпер адзін з іх знаходзіцца на Вавелі. Мы ведаем з якой нагоды даспехі былі зробленыя. Можна сказаць, што гэта рэгаліі – сімвал каралеўскай улады, звязаны з гістурыяй Рэчы Паспалітай, гісторыяй караля і магутнасці Польшчы.

Даспехі маладога Жыгімонта Аўгуста будуць галоўным экспанатам Зброевай палаты  – адной з найважнейшых калекцый музея на Вавелі.

- Усіх, якія хацелі б пабачыць гэтыя даспехі, хоць яны больш за 10 гадоў таму прэзентаваліся ў Кракаве, запрашаем у Залу сенатараў Каралеўскага замка на Вавелі, а пазней у Зброевую палату замка. Яны будуць галоўным экспанатам гэтай калекцыі.    

Прафесар Міхал Капчыньскі(Michał Kopczyński) з Польскага гістарычнага музея падкрэслівае, што гэта ўнікальны экспанат у польскай музеалогіі:

- Гэта адзіныя камплектныя даспехі Жыгімонта Аўгуста ў польскай калекцыі. Даспехі былі заказаныя ў Інсбруку імператарам Фердынандам. Якога дачка Альжбета ў 1543 годзе выходзіла замуж за Жыгімонта Аўгуста. Сужонкі жылі разам нядоўга і не былі шчаслівыя.  Даспехі з’яўляюцца памяткай пасля гэтага шлюбу.   

Прафесар Капчыньскі дадае, што Жыгімонт Аўгуст быў важным каралём Польшчы:

- Гэта апошні з роду Ягелонаў. Уладар, які „не хацеў быць панам сумленняў сваіх падданых”, які ў 1569 годзе давёў да заключэння Люблінскай вуніі. За час яго кіравання ў поўнай меры развілася шляхецкая дэмакратыя, а не як пазней анархія.

Прафесар дадае, што перадача даспехаў, гэта таксама доказ выдатных польска –венгерскіх адносінаў:

- Гэта не проста музейнае супрацоўніцтва, гэта жэст палітычнага характару і пэўнай доўгатэрміновай сімпатыі народаў. Найбольш вядомым сімвалам нашых сувязей з Венгрыяй з’яўляецца Стэфан Баторый - прынц Сяміграддзя і кароль Польшчы альбо Юзэф Бэм - удзельнік венгерскага паўстання XIX стагоддзя. У нас агульныя інтарэсы і агульная традыцыя.

Даспехі былі зроблены па ўзоры прыдворнага касцюма. Яны багата ўпрыгожаныя. З перапіскі з майстрам вядома, што  Фердынанд замовіў для Жыгімонта Аўгуста пазалочаныя даспехі і два сёдлы. Заплаціў за гэта вельмі высокую цану. На сёння страхавы кошт артэфакта складае больш за 4 мільёны еўра.

Вага даспехаў складае амаль 13 кілаграмаў. Нагадваем, даспехі былі зробленыя ў 1533 годзе, то бок для караля, якому тады было 13 гадоў. Жыгімонт Аўгуст быў каранаваны каралём Польшчы ва ўзросце 10 гадоў пры жыцці свайго бацькі Жыгімонта Старога.

Жыгімонт Аўгуст — вялікі князь літоўскі, польскі кароль у 1548-1572 гадах. Сын Жыгімонта Старога і Боны Сфорца. Ён праявіў сябе, як выдатны калекцыянер мастацтва. Ён памёр 7 ліпеня 1572 года не пакінуўшы нашчадкаў. На ім скончылася мужчынская дынастыя Ягелонаў.

аз

Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу