Беларуская Служба

Тое, што даў нам сусвет!

07.04.2021 11:10
У панядзелак 5 красавіка памёр вядомы польскі спявак, гітарыст ды кампазітар Кшыштаф Краўчык.
Аўдыё
  • У панядзелак 5 красавіка 2021 г. памёр вядомы польскі спявак, гітарыст ды кампазітар Кшыштаф Краўчык.
Кшыштаф КраўчыкPAP/Krzysztof Świderski

Так сталася праз некалькі дзён пасля выхаду з бальніцы, у якой знаходзіўся з-за COVID-19. За сваю доўгую музычную кар'еру песні Краўчыка не раз гучалі на хвалях Польскага радыё, перамагалі ў радыйным плебісцыце «Хіт года». На памяць аб артысце мы згадваем асноўныя этапы яго музычнай творчасці.

Кшыштаф Крыўчык нарадзіўся ў 1946 годзе ў сям'і оперных спевакоў. Музыкай пачаў займацца з дзяцінства, вядомасць да яго прыйшла ў 1960 гадах, калі заснаваў разам з Марыянам Ліхтманам, Славамірам Кавалеўскім і Ежы Кшэмінскім гурт – Trubadurzy. Побач з групай «Czerwone Gitary», Trubadurzy сталі адным з самых папулярных польскіх бігбіт-гуртоў, які спалучаў рок-элементы з польскай народнай музыкай. Гурт атрымаў шмат узнагарод, у тым ліку на фестывалі ў Аполе за паспяховы дэбют і песню "Przyjedź mamo na przysięgę".

З 1973 года Краўчык пачаў сваю сольную кар'еру разам з выхадам альбома «Byłaś mi nadzieją», запісанага з інструментальным ансамблем Рышарда Пазнакоўскага. У канцы 1970-х пачаў супрацоўнічаць з Яраславам Кукульскім, які напісаў для яго песню вядомую "Тое, што нам даў сусвет», прысвечаную памяці вядомай польскай спявачцы Ганны Янтар, якая загінула ў авіякатастрофе.


Пры канцы 1970-х гадоў Краўчык з'ехаў з Польшчы ў эміграцыю ў ЗША. Адной з прычын стала цэнзура з боку камуністычны“ уладаў. У Амерыцы музыка даваў канцэрты, у т.л. у клубах Чыкага, Лас-Вегасу ды Індыянапалісу. Апроч таго зарабляў дадатковыя грошы, працуючы, сярод іншага як кіроўца таксі, бармен альбо будаўнік, крыючы дахі ды робячы драўляныя лесвіцы. Падчас знаходжання ў ЗША ён запісаў альбом пад назвай « From a Different Place». З эміграцыі вярнуўся ў 1985 годзе.

Вяртанне Краўчыка было паспяховым. Ужо праз год ягоныя песні „Za tobą pójdę jak na bal”, „To jest po prostu rock and roll”, „Pokochaj moje marzenia”, „Wstaje nowy dzień” i „Ostatni raz zatańczysz ze mną” сталі папулярнымі ды перамагалі ў гіт парадах Польскай тэлевізіі ды радыё. Кампазіцыя „Ostatni raz zatańczysz ze mną” заняла другое месца ў галасаванні слухачоў Польскага радыё на «Хіт года».


У 1990-х гадах Краўчык зноў з'ехаў у ЗША, а на радзіму канчаткова вярнуўся ў1994 годзе. У 2000 годзе Кшыштаф Краўчык спяваў для Папы Рымскага Яна Паўла II на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане.

Краўчык – аўтар мноства вядомых хітоў. За сваю кар'еру ён спяваў і запісваў альбомы з рознай музыкай, пачынаючы ад поп-музыкі, заканчваючы джазам, рок-н-ролам, кантры, цыганскай музыкай.


Таксама яго песні спявалі іншыя выканаўцы і гурты, у тым ліку: T.Love, Maciej Maleńczuk, Natasza Urbańska ды шмат іншых.

Падрыхтаваў Юры Ліхтаровіч