Беларуская Служба

Оскары 2021 закончаць эпоху белых мужчын у фільме

23.04.2021 14:48
Сёння ноччу пройдзе чарговая цырымонія ўручэння прэміяў Акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук "Оскар".
Здымак мае ілюстрацыйны характарPixabay

Гэта будзе гістарычная цырымонія, бо ў гэтым годзе колькасць намінаваных белых мужчын стала меншай, чытаем у выданні Gazeta Wyborcza.

Упершыню ў кожнай катэгорыі мае шанцы перамагчы асоба іншай расы чым белая. Прэмія за найлепшую жаночую ролю можа трапіць у рукі Вьёлі Дэйвіс, а мужчынская ўзнагарода да Чэдвіка Боўзмана. Толькі другі раз за ўсю гісторыю прэміі сярод лепшых актрыс дзве цёмнаскурыя жанчыны. Раней такі прэцэдэнт меў месца ў далёкім 1973 годзе. Дзве жанчыны намінаваліся таксама ў іншай катэгорыі, у якую традыцыйна прапанаваліся белыя мужчыны  – лепшы рэжысёр.

На хвалі пратэстаў, якія прайшлі ў мінулым годзе ў ЗША пасля смерці Джорджа Флойда, а таксама ў выніку акцыі #MeToo Амерыканская кінаакадэмія змяніла свой падыход да ўзнагародаў, але і да ўсёй кінапрадукцыі. У фільме заўсёды галоўную ролю гралі белыя мужчыны, ад прадукцыі, сцэнаграфіі па акцёраў.

У апошнія гады майстэрства у амерыканскай кінавытворчасці праявілі цёмнаскурыя, азіяты і жанчыны і запатрабавалі іх заўважыць.

Гэта выклікала пратэст некаторых асяроддзяў звязаных з кінаіндустрыяй. Кансерватары кажуць, што фільм гэта не месца для справядлівасці і роўнасці. У ім важная якасць, а не тое, хто грае ці займаецца прадукцыяй. З іншага боку, прыхільнікі зменаў кажуць, што галівудская прадукцыя ідзе на ўвесь свет і калі ў яе няма разнастайнасці постацяў, яна закрываецца на іншыя краіны і культуры.

Іншай прычынай так «небеламужчынскага» кола намінантаў можа быць факт, што праз пандэмію некаторыя стужкі не былі апублікаваныя. Сярод іх напрыклад новая частка Джэймза Бонда і «Дыуна» Дэніса Віленева. Калі б яны з’явіліся на экранах, намінацыі маглі б выглядаць зусім інакш, чытаем у Gazeta Wyborcza.

аев

Памёр легендарны брытанскі актор Шон Конэры

31.10.2020 14:02
Акторская кар'ера Конэры працягвалася некалькі дзесяцігоддзяў, за якія ён зняўся ў больш чым 70 фільмах.

Дыскваліфікаваны фільм, які Беларусь вылучыла на Оскар

09.01.2021 08:51
Акадэмія кінематаграфічных мастацтваў і навук палічыла, што стужка "Урокі фарсі" не можа прадстаўляць Беларусь.

Польская капрадукцыя і польскі аператар-пастаноўшчык намінаваныя на «Оскара»

15.03.2021 18:32
Нагадваем, лаўрэаты прэміі «Оскар» Амерыканскай акадэміі кінамастацтва будуць абвешчаныя 25 красавіка.