Беларуская Служба

Сёлета Фестываль Польскай каралеўскай оперы будзе прысвечаны музыцы Моцарта

29.06.2021 14:55
Сёлета спаўняецца 230 гадоў з дня смерці геніяльнага кампазітара.
Zdj. ilustracyjne
Zdj. ilustracyjneShutterstock/dissx

5 оперных спектакляў, 3 камерныя канцэрты, «Рэквіем» і 3 онлайн-трансляцыі – так будзе выглядаць Чацвёрты фестываль Польскай каралеўскай оперы, які пачнецца 3 ліпеня. У гэтым годзе фестывальныя вечары будуць напоўнены дзясяткамі твораў венскага класіка Вольфганга Амадэя Моцарта, – кажа ініцыятар штогадовых летніх музычных сустрэч, дырэктар оперы Анджэй Клімчак.

- Мы доўга гэтага чакалі, каб магчы ўрэшце атрымаць асалоду ад прысутнасці публікі, в таксама музыкі Моцарта. У гэтым годзе мы выбралі Моцарта, паколькі сёлета спаўняецца 230 гадоў з дня яго смерці. Мы ўсё яшчэ адкрываем геній гэтага кампазітара.

Фестываль Польскай каралеўскай оперы працягнецца да 23 ліпеня.

нг