Беларуская Служба

«Спеўны сход» з Сяргеем Доўгушавым наладзіў беластоцкі фонд «Тутака»

09.07.2021 15:49
У рамках Міжнароднага Тыдня Беларускай Культуры на Рынку Касцюшкі сустрэліся эмігранты з Беларусі і беларусы з Падляшша, каб праспяваць беларускія песні.
Аўдыё
Спеўны сход у Беластокуфота: Яраслаў Іванюк/БСПР

«Купалінка», «Грай», «Тры чарапахі» і «Простыя словы» – між іншым гэтыя беларускія песні прагучалі ў чацвер у цэнтры Беластоку.

У рамках Міжнароднага Тыдня Беларускай Культуры на Рынку Касцюшкі сустрэліся эмігранты з Беларусі і беларусы з Падляшша, каб праспяваць беларускія песні. «Спеўны сход» з Сяргеем Доўгушавым наладзіў беластоцкі фонд «Тутака».

слухайце аўдыё

Яраслаў Іванюк