Беларуская Служба

Беларусы адзначаюць Радаўніцу 

14.05.2024 08:35
Дзяржаўным выхадным днём Радаўніца стала пасля звяржэння савецкай улады, у 1991-м. У Расіі, Польшчы і Украіне гэты дзень працоўны.
 , .
Калінкавіцкі раён, в. ВужынецЭ. Жолуд/polskieradio.pl/396

Пасля Вялікадня беларусы ўшаноўваюць продкаў. Сёлета выхадны дзень Радаўніцы прыпаў досыць позна, на 14 траўня, - паведамляе «Наша Ніва». 

Дзяржаўным выхадным днём Радаўніца стала пасля звяржэння савецкай улады, у 1991-м. У Расіі, Польшчы і Украіне гэты дзень працоўны.

На могілках прыбіраюцца загадзя, перад днём памінання, калі павінна быць ужо чыста.

На Радаўніцу многія беларусы любяць прынесці на могілкі пачастунак, у тым ліку спіртное. Царква не ўхваляе гэтага, як і пакідання на могілках велікодных яек, кажучы, што галоўнае для нябожчыка — малітва.

Гэты абрад памінання памерлых бярэ свой пачатак яшчэ з дахрысціянскай пары, ён дасёння — адзін з найжывейшых.

Штогод могілкі перад Радаўніцай і на яе наведваюць мільёны жыхароў Беларусі.

эж

Этнограф: На Палессі на Вялікдзень паляць вогнішчы, пакідаюць на ноч святло, каб «сагрэць» памерлых

23.04.2022 07:00
Праваслаўныя святкуюць Вялікдзень. Гэтае свята, як многія іншыя ў рэлігійным календары, пераклікаецца з пэўнымі дахрысціянскімі традыцыямі.