Беларуская Служба

Штэтл выпраўляецца ў экспедыцыю 

13.07.2021 16:11
Беларуска-польская каманда аматараў музыкі, спеваў ды танцаў вырушыла ў вандроўку экспедыцыі ў былыя яўрэйскія мястэчкі дзвюх краін.
Аўдыё
  • Культурная спадчына Польшчы і Беларусі
Здымак мае ілюстрацыйны характарhttps://www.facebook.com/myzatantsy

Удзельнікі плануюць сустрэчы і размовы з мясцовымі жыхарамі, краязнаўцамі ды этнографамі. Апроч таго падчас вандроўку будзе гучаць музыкі ды песні. Таксама не абыдзецца без танцаў. Жадаючых і зацікаўленых ідышскай, беларускай і польскай культурай запрашаюць далучыцца як ў віртуальным фармаце, так і ў жывую.

11 ліпеня стартаваў сумесны беларуска-польскі праект экспедыцыя #Штэтлфэст. У праграме сярод іншага наведванне Зембіна, Смалявіч у Беларусі, Тыкоціна і Крынак у Польшчы. Дыскусіі з супрацоўнікамі Прасторы Хаіма Суціна пра “Патэнцыйныя шляхі развіцця турызму ў былых мястэчках”, заняткі па яўрэйскіх спевах "Сустрэча з ідышам - вывучэнне яўрэйскіх танцаў і песень" ды шмат чаго іншага.

Пра падрабязнасці мы паразмаўлялі з адной з ініцыятарак праекту, прадстаўніцай ініцыятывы Барысаўская мызы Наталляй Галава.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце аўдыёфайл