Беларуская Служба

Выйшла кніга Андрэя Хадановіча на польскай мове

15.07.2021 15:46
Кнігу сам аўтар прэзентаваў у Кракаве на Фестывалі Чэслава Мілаша.
Аўдыё
  • Выйшла кніга Андрэя Хадановіча на польскай мове
        (Zabawy fantomowe)  .  2021
Андрэй Хадановіч на прэзентацыі сваёй кнігі «Фантомныя радасці» («Zabawy fantomowe») у Кракаве. Ліпень 2021 года фота: Яраслаў Іванюк/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

«Фантомныя радасці» па-беларуску альбо «Zabawy fantomowe» па-польску: фонд «Pogranicze» з гораду Сейны выдаў кнігу вершаў беларускага паэта Андрэя Хадановіча ў перакладзе на польскую мову Адама Паморскага.

У кнігу ўвайшло 70 вершаў, дзякуючы якім можна прасачыць за эвалюцыяй паэта – ад яго іранічных твораў ажно па кранальную лірыку з пералому 2020 і 2021 гадоў.

Кнігу сам аўтар прэзентаваў у Кракаве на Фестывалі Чэслава Мілаша.

«Фантомныя радасці» – гэта другая кніга беларускага паэта на польскай мове. Першая «Święta nowego rocku» з'явілася 15 гадоў таму. Сюжэт Яраслава Іванюка.

слухайце аўдыёфайл