Беларуская Служба

Вядомаму беларускаму музыку ды барду Зміцеру Вайцюшкевічу споўнілася сёння 50 год

20.07.2021 16:02
На сённяшні дзень гэта адзін з самых папулярных беларускіх выканаўцаў. Віншуем артыста з юбілеем ды згадваем ягоны творчы шлях.
Аўдыё
  • Зміцер Вайцюшкевіч - 50 год у жыцці ды на сцэне
Зміцер Вайцюшкевіч ілюстрацыйны здымакSerge Serebro, Vitebsk Popular News - Praca własna/wikipedia.org/CC BY-SA 3.0

Беларускі кампазітар, спявак, вядоўца і музыка Зміцер Вайцюшкевіч нарадзіўся 20 ліпеня 1971 года ў мястэчку Бярозаўка пад Лідай.

За сваю музычную кар’еру Зміцер змяніў шэраг гуртоў. Першая папулярнасць да яго прыйшла, калі ён далучыўся да групы «Палац» у першай палова 1990-х гадоў, які называюць кузняў талентаў на тагачаснай беларускай музычнай сцэне. Зміцер Вайцюшкевіч быў адным з іх.

Потым музыка выступаў з Веранікай Кругловай у Гурце KRIWI.

Таксама Вайцюшкевіч паўдзельнічаў  двух культавых культурных праектах у Беларусі: Народны альбом ды Я нарадзіўся тут.

 

Пасля ў 2000-ых гадах Зміцер Вайцюшкевіч пачаў сольную кар’еру разам са створаным ім гуртом WZ-Orkiestra.

У Беларусі з-за актыўную грамадскую пазіцыю ды падтрымку апазіцыйных кандыдатаў на выбарах, у першую чаргу Уладзіміра Някляева, музыка трапіў у чорныя спісы і доўгі час не мог выступаць у Беларусі.

Не застаўся Вайцюшкевіч у баку ад цяперашніх беларускіх падзей. Жнівеньскім пратэстам супраць фальсіфікацыі выбараў, асабліва ўдзелу жанчын у іх, спявак прысвяціў адну з сваіх апошніх кампазіцый - «Неверагоднасць».

Віншуем артыста з юбілеем ды жадаем яму натхнення ды плёну ў далейшай творчасці.