Беларуская Служба

Маладыя піяністы змагаюцца за фінал прэстыжнага Конкурсу імя Шапэна ў Варшаве

22.07.2021 14:27
Самыя таленавітыя піяністы, якім менш за 30 гадоў знаходзяцца ў Варшаве, дзе праходзіць уступны адбор на прэстыжны Конкурс імя Шапэна.
Аўдыё
  • Конкурс імя Шапэна з'яўляецца адным з найбольш прэстыжных спаборніцтваў для піяністаў
Plakat wydarzenia
Plakat wydarzeniaPR2

80 лепшых піяністаў пяройдуць у фінал, а ўжо восенню мы даведаемся імя лаўрэата Конкурсу імя Фрэдэрыка Шапэна.

Першы міжнародны Конкурс імя Фрэдэрыка Шапэна ў Варшаве адбыўся ў 1927 годзе, і быў праведзены па ініцыятыве прафесара польскага піяніста і педагога Ежы Жураўлёва. Арганізатарам конкурсу было Варшаўскае музычнае таварыства, ганаровым патронам патронам быў прэзідэнт Польшчы Ігнацы Масціцкі.

Славу і прэстыж конкурсу прынеслі спецыяльныя госці і члены ганаровых камітэтаў. Іх чальцамі былі вядомыя прадстаўнікі сусветнай і польскай музычнай і артыстычнай эстрады мінулых ста гадоў: Карл Шыманоўскі, Маргарыта Лонг, Морыс Равель, Вітольд Лютаслаўскі, Бруна Зейдлхофер, Артур Рубінштэйн, Карла Зэкі, Стэфан Аскеназэ, Анджэй Вайда і шмат іншых.

З 1927 па 2015 год прайшло толькі 17 конкурсаў. Паводле ідэі яны павінны адбывацца кожныя 5 гадоў, аднак у гісторыі давялося адмяняць конкурсы двойчы. Запланаваныя на 1942 спаборніцтвы прайшлі канчаткова ў 1949 годзе з вядомай прычыны. Пяць гадоў пазней конкурс быў адкладзены на наступны 1955 год з прычыны таго, што працягвалася адбудова Варшаўскай філармоніі. 18 конкурс быў запланаваны на 2020 год, аднак пандэмія перашкодзіла. І якраз за апошнія 10 дзён маладыя энтузіясты музыкі польскага кампазітара змагаюцца за пераход у прэстыжны фінал. Уступны этап конкурсу пачаўся 12 ліпеня, а закончыцца ў пятніцу 23 ліпеня. Нягледзячы на пандэмію і розныя абмежаванні, няўпэўненасць удзельнікаў у магчымасці прыехаць на конкурс у Варшаву трапіла 160 маладых піяністаў. Іх прысутнасць – гэта самы важны фактар конкурсу, сказаў Польскаму радыё дырэктар Нацыянальнага інстытута імя Шапэна і дырэктар 18-га Конкурсу імя Ф. Шапэна Артур Шкленар:

-Гэта перадусім вялікія эмоцыі артыстаў і трэба сказаць, што з самага пачатку яны найважнейшыя. Ужо зараз выказваем ім пашану, уласна ў такі час. Гэта першы момант за год, калі некаторыя з іх выступяць перад аўдыторыяй і гэта грае вялікую ролю. Мы ўсе памятаем, што эмоцыі вельмі важныя, іх меў на ўвазе і прафесар Жураўлёў, заснавальнік конкурсу. Ідэя спалучыць класічную музыку са спартыўным спаборніцтвам спрычынілася да таго, што конкурс мае ўжо 100-гадовую гісторыю. Мы ўсе чакаем вялікіх эмоцый, якія дае цудоўная музыка.

160 піяністаў з усяго свету прымае ўдзел у конкурсе сёлета. Яны павінны прадставіць журы 30-хвілінны канцэрт складзены з твораў Шапена ва ўласнай аранжыроўцы. Сярод гэтых 160-ці асоб журы абярэ каля 80 фіналістаў, якія восенню прыедуць зноў – гэтым разам дзеля ўдзелу ў асноўным конкурсе. У фінале прымуць удзел таксама пераможцы іншых прэстыжных конкурсаў. Прызавое месца ў фінале – гэта шанец для маладога піяніста, каб пачаць вялікую кар’еру, сказаў Польскаму радыё ўдзельнік конкурсу з 2015 года Анджэй Вярціньскі, які прымае ўдзел і летась:

-Конкурс перадусім адкрывае дзверы шматлікім магчымасцям. Шмат конкурсаў і мерапрыемстваў будзе чакаць на найлепшых. Шмат канцэртных залаў можа звяртацца да цябе з прапановамі. Аднак гэтага ніхто не гарантуе. Напэўна атрымліваеш крэдыт даверу, але кар’ерай трэба добра кіраваць. У мяне з першага конкурсу змяніўся падыход амаль поўнасцю. Я пачаў прымаць музыку і фартэпіяна інакш, больш свядома шукаю яго гукаў, артыстызму. Спадзяюся, што за гэтых шэсць гадоў я развіўся настолькі, каб уразіць журы сваёй інтэрпрэтацыяй Шапэна.

Галоўны конкурс адбудзецца ў варшаўскай Філармоніі ў кастрычніку. Ён будзе працягвацца тры тыдні. Усе спадзяюцца, што ён зможа прайсці. Усе спадзяюцца, што піяністам не давядзецца чакаць яшчэ некалькі месяцаў. Ёсць аднак планы на выпадак, калі каранавірус ударыць у чарговы раз. Няма магчымасці каб конкурс адбыўся ў анлайн-фармаце, кажа прэс-сакратар Інстытута Шапэна ў Варшаве Аляксандр Ляскоўскі:

-Жывём з надзеяй, што ўсё ўдасца і конкурс пройдзе з 2 па 23 кастрычніка з поўнай залай гледачоў. Але канешне жыццё правярае нашыя спадзяванні. Мы навучыліся за час пандэміі з большай пакорай ставіцца да нашых планаў. Калі трэба будзе нешта змяніць – зменім гэта, але не хачу распавядаць пра іншыя сцэнары. Мы гатовыя на розныя варыянты падзеяў. Аднак мы ўсё спадзяемся, што конкурс правядзём паводле плану ў кастрычніку з захаваннем бяспекі для слухачоў і ўдзельнікаў.

Усе канцэрты, якія прайшлі ў рамках уступнай часткі Конкурсу імя Шапэна можна паглядзець на YouTube-канале Інстытута Шапэна.