Беларуская Служба

Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымаў пісьменнік з Танзаніі Абдулразак Гурна

07.10.2021 15:04
Нобелеўскую літаратурную прэмію атрымаў пісьменнік з Танзаніі Абдулразак Гурна (Abdulrazak Gurnah), які жыве ў Велікабрытаніі.
Abdulrazak Gurnah
Abdulrazak GurnahФота: commons.wikimedia.org / CC BY 2.0

Нобелеўская прэмія па літаратуры была прысуджана Абдулразаку Гурна за "бескампраміснае і міласэрнае ўнікненне ў наступствы каланіялізму і лёс бежанца ў бездані паміж культурамі і кантынентамі".

Абдулразак Гурна нарадзіўся ў 1948 годзе ў Занзібары, у канцы 1960-х ён прыехаў у Велікабрытанію як бежанец. Яго першая мова — суахілі, але пісьменнік піша на англійскай мове. Вопыт выгнання і каланіялізму — важны элемент яго творчасці.

Апублікаваны ў 2001 г. раман "Ля мора" расказвае пра 65-гадовага бежанца з Занзібара, які просіць прытулку ў Англіі. Намінант на прэмію “Букер”, раман "Рай" — гэта гісторыя маладога танзанійца, бацька прадае яго арабскаму гандляру ў абмен на ануляванне запазычанасці; у "Дэзерцірстве", напісаным у 2005 годзе, пісьменнік  расказвае дзве паралельныя гісторыі.

Абдулразак Гурна раскрытыкаваў посткаланіялізм як даследчык - да 2017 года пісьменнік выкладаў англійскую мову і посткаланіяльную літаратуру ў Кентскім універсітэце.

Сярод 118 нобелеўскіх лаўрэатаў толькі 16 жанчын. Нобелеўская прэмія па літаратуры 2018 года была прысуджана годам пазней — яе атрымала польская пісьменніца Вольга Такарчук (Olga Tokarczuk). У мінулым годзе Нобелеўскую  прэмію па літаратуры атрымала амерыканская паэтка Луіза Глюк (Louise Glück), піша wyborcza.pl.

вх