Другі год запар у Рыо-дэ-Жанейра не будзе карнавалу. Рашэнне адмяніць традыцыйнае свята прынялі таксама ўлады некаторых іншых гарадоў Бразіліі – піша Gazeta Polska.
Гэта звязана з рэзкім ростам колькасці новых выпадкаў каранавіруснай інфекцыі. Карнавал быў запланаваны на апошні тыдзень лютага.
Тым не менш, улады горада рашыліся зладзіць меншы парад танцораў школаў самбы. Паказ адбудзецца з удзелам публікі на спецыяльным самбадроме. Гледачы павінны прытрымлівацца жорсткіх санітарных нормаў.
У Бразіліі занепакоеныя хуткім распаўсюдам вельмі заразнага штаму каранавіруса пад назваю Амікрон. Улады розных гарадоў абмяркоўваюць магчымасць арганізацыі карнавалу, але ў абмежаванай форме, каб не дапусціць чарговай хвалі захворвання.
Gazeta Polska/нг