Беларуская Служба

Юбілейны «Гліняны Вялес» будзе ўручаны ў траўні гэтага года

26.01.2022 13:47
Вядомы ўжо шорт-ліст кніг, якія ў гэтым годзе намінаваныя да прэміі.
Аўдыё
Гліняны Вялесфота: Алесь Аркуш

Літаратурную прэмію «Гліняны Вялес» 30 гадоў таму заснавалі сябры новаўзніклага тады Таварыства вольных літаратараў. Гэта была першая недзяржаўная літаратурная прэм’я. Сярод узнагароджаных кнігі між іншым такіх аўтараў як Ігар Бабкоў, Людка Сільнова, Алесь Разанаў, Уладзімір Арлоў, Алена Брава, Уладзімір Някляеў, Эдуард Акулін, Андрэй Федарэнка, Міхал Андрасюк ці Артур Клінаў.


Алесь Аркуш Алесь Аркуш

Сёлета «Гліняны Вялес» будзе ўручаны 30-ты раз. Вядомы ўжо шорт-ліст кніг, якія ў гэтым годзе намінаваныя да прэміі. Размову са старшынём арганізацыйнага камітэту прэм’і Алесем Аркушам размаўляе Яраслаў Іванюк.

Шорт-ліст кніг намінаваных да прэміі «Гліняны Вялес»
Валянціна Аксак «Трэці Эдэм». Менск, «Кнігазбор».
Анатоль Брусевіч «Крылы». Гародня, «Літара».
Дар'я Бялькевіч «Слёзы на вецер». Менск, «Янушкевіч».
Ірына Жарнасек «Нашых дзён крыгаход». Менск. «Про Хрісто».
Сяргей Календа «Дэкалог». Менск, «Логвінаў».
Вольга Гапеева «Самота, што жыла ў пакоі насупраць». Менск, «Галіяфы».
Максім Клімковіч «Шкляная лялька і іншыя страшныя гісторыі». Менск, «Галіяфы».
Сяргей Пляскач «ДМБ-91: зычу вярнуцца дадому». Менск, «Галіяфы».
Віктар Сазонаў «Генетычны алфавіт». Беласток, «Ніва».
Сяргей Тарасаў «Еўфрасіння-Офрасіння-Афрасіння Полацкая. Яе час, яе крыж». Менск,«Цымбераў».

слухайце аўдыё

Яраслаў Іванюк