Беларуская Служба

Беларуская моладзь не прымае лукашэнкаўскі тэрор

22.02.2022 14:39
Свой супраціў моладзь выказвае мовай мастацтва. У Варшава прайшла выстава «REBELarus» у Беларускім Моладзевым Хабе.
Аўдыё
  • Выстава маладых мастакоў «REBELarus» пра палітычную рэчаіснасць у Беларусі апошніх гадоў
Ілюстрацыйны здымакY.Likhtarovich/Polskie Radio

Выстава «REBELarus» у Беларускім Моладзевым Хабе — гэта яскравы камэнтар да палітычнай і грамадзкай сытуацыі ў Беларусі за апошнія два гады.

Мастацтва стала сродкам культурнага супраціву і рэагавання на сучасныя працэсы ў Беларусі. У польскай сталіцы прайшла выстава маладых мастакоў, перформераў, для якіх палітыка пачалася пасля жніўня 2020 года.

Для некаторых з іх знаёмства з ёй не абмежавалася мастацкай майстэрняй. Удзельнік – мастакі з Беларусі ды Расіі падзяліліся сваім бачаннем падзей жніўня 2020 года ў Беларусі ды меркаваннямі пра цяперашнія працэсы на постсавецкай прасторы.

Выставу наведаў Юры Ліхтаровіч

Слухайце аўдыёфайл